Хатняя гаспадарка

Вядзенне хатняй гаспадаркі — адна з галоўных сфер жыццядзейнасці чалавека, важная частка абрадавай практыкі народа, у якой цесна перапляліся рытуалы каляндарнага і сямейна-родавага цыклаў. Практычна кожная хатняя жывёліна так або інакш была ўключана ў абрадавае поле народных традыцый. “Казу” вадзілі калядоўшчыкі, з дамашняй жывёлай былі звязаны і калядныя варожбы. Свіная галава — найважнейшая рытуальная страва навагодняга вечара. Цэлы комплекс абрадаў выконваўся з удзелам каровы на Юр’я (6 мая).

Вядзенне хатняй гаспадаркі — адна з галоўных сфер жыццядзейнасці чалавека, важная частка абрадавай практыкі народа, у якой цесна перапляліся рытуалы каляндарнага і сямейна-родавага цыклаў. Практычна кожная хатняя жывёліна так або інакш была ўключана ў абрадавае поле народных традыцый. “Казу” вадзілі калядоўшчыкі, з дамашняй жывёлай былі звязаны і калядныя варожбы. Свіная галава — найважнейшая рытуальная страва навагодняга вечара. Цэлы комплекс абрадаў выконваўся з удзелам каровы на Юр’я (6 мая). Бліжэйшымі сябрамі чалавека сталі кошка і сабака. Яны не толькі дапамагалі засцерагчы хату ад грызуноў і нечаканых гасцей, але і прадказвалі будучыню сям’і. Невыпадкова кошку першай пускалі ў новую хату. Там, дзе яна правядзе ноч, ніколі не паставяць дзіцячую зыбку, таму што котка кладзецца звычайна там, дзе знаходзіцца адмоўная геамагнітная зона. Сабака, наадварот, заўсёды трымаецца дадатных магнітных зон. Калі кошка садзіцца каля вашых ног, яна “выцягвае” іх стомленасць на сябе. Прысутнасць сабакі дапамагае вашаму арганізму “падзарадзіцца” дадатнай энергіяй. Безумоўна, самы загадкавы для чалавека — свет пчол. Яны збіралі самы дзіўны дарунак прыроды — мёд, якім дасведчаныя людзі лячылі розныя людскія хваробы. Людзі, што разводзілі пчол, карысталіся павагай сярод вяскоўцаў. Як правіла, яны наогул не ўжывалі спіртных напояў, маглі быць добрымі знахарамі. Не меней значнае месца ў традыцыйным укладзе жыцця займала раслінаводства. У народзе існавала меркаванне, што акрамя чалавечай працавітасці стан падворка шмат у чым залежыць ад таго, наколькі важныя падзеі, звязаныя з вядзеннем гаспадаркі, суадносіліся ўсё з тым жа касмічным фактарам — фазай Месяца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter