За год денежные доходы белорусов выросли почти на 20%

Хатняя эканомiка

У студзені—верасні 2014 г. агульны аб’ём грашовых даходаў насельніцтва склаў 382,1 трлн. рублёў і ў параўнанні са студзенем—вераснем 2013 г. павялічыўся на 19,6%
diagramm_500.jpgУ студзені—верасні 2014 г. агульны аб’ём грашовых даходаў насельніцтва склаў 382,1 трлн. рублёў і ў параўнанні са студзенем—вераснем 2013 г. павялічыўся на 19,6% пры росце спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за гэты перыяд на 18,2%.

Рэальныя грашовыя даходы (за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—верасні 2014 г. у параўнанні са студзенем-вераснем 2013 г. павялічыліся на 1,5%.

Спажывецкія выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку за студзень—вераснь 2014 г. склалі 5,7 млн. рублёў у месяц і ў рэальным выражэнні павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 4,2%.

У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак узрасла доля расходаў на куплю прадуктаў харчавання.

За тры кварталы 2014 г. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года спажыванне яблыкаў і груш у разліку на члена хатняй гаспадаркі павялічылася на 22%, свежай рыбы — на 11%, мяса птушкі — на 10%, тварагу — на 4%. 
Пры гэтым спажыванне свініны зменшылася на 12%, цытрусавых і іншай садавіны — на 5%, хлеба пшанічнага і жытняга — на 4%.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter