«Казюкі» вам у хату

Рамеснікі трох краін з'едуцца ў Гродна на кірмаш «Казюкі-2013»

Народныя ўмельцы збяруцца ў Гродне 4 сакавіка, каб ушанаваць памяць свайго заступніка — святога Казіміра.

На штогадовым творчым кірмашы «Казюкі-2013», які традыцыйна ладзіцца ў абласным цэнтры на пачатку сакавіка, збяруцца рамеснікі з Беларусі, Літвы і Польшчы. Галоўнай пляцоўкай для правядзення мерапрыемства нязменна застаецца плошча Савецкая.

Наведвальнікі гэтага свята прыгажосці, безумоўна, змогуць набыць адмысловыя вырабы са скуры, бісеру, металу, дрэва, гліны, тканіны і іншых матэрыялаў, выкананыя ў розных тэхніках. У рамках кірмашу пройдуць таксама майстар-класы па навучанні гараджан народным рамёствам, будуць арганізаваны імправізаваныя майстэрні.

Ствараць добры настрой удзельнікам мерапрыемства будуць творчыя калектывы з усіх куткоў Прынёмання: ансамблі «Нёман», «Гасцінец», «Нарвянкі», «Сібірак» і іншыя, а таксама госці з Літвы — ансамбль «Рута».

Святы Казімір, унук князя Ягайлы і сын караля Польшчы і Літвы Казіміра ІV, памёр 4 сакавіка 1484 года ў Гродне. Потым яго мошчы былі перавезены ў Вільню ў Кафедральны сабор. І вось ужо больш за чатырыста гадоў пасля кана-нізацыі Казімір лічыцца апекуном і ахоўнікам моладзі і рамеснікаў. Асабліва шануюць яго літоўцы. Свае народныя кірмашы яны так і называюць — «Kaziukas».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter