Казак нікога не кінуў

Как звучит «Думка» Шевченко в переводе на белорусский

Свой вядомы верш «Думка» Тарас Шаўчэнка напісаў у далёкім 1838 годзе. Спачатку меркавалася даць яго ў перакладзе на рускую мову, але нашым чытачам змест твора будзе зразумелым і ў арыгінале. Зрэшты, мовы ўкраінская і беларуская даволі блізкія і сугучныя між сабою. Пачытайце спачатку ўрывачак з верша знакамітага ўкраінскага песняра:

Тяжко-важко в світі жити

Сироті без роду:

Нема куди прихилиться, —

Хоч з гори та в воду!

Утопився б молоденький,

Щоб не нудить світом,

Утопився б — тяжко жити,

А нема де дітись.

В того доля ходить полем,

Колоски збирає,

А моя десь, ледащиця,

За морем блукає.

Добре тому багатому,

Його люди знають,

А зо мною зустрінуться —

Мов недобачають...

А вось як цалкам ён гучыць на нашай мове. Пераклад належыць ужо беларускаму песняру Янку Купалу:

Цяжка-цяжка жыць на свеце

Сіраце без роду:

Няма куды прыхіліцца, --

Хоць з гары ды ў воду!

Утапіўся б маладзенькі

У той быстрай рэчцы;

Утапіўся б -- цяжка жыці,

І няма дзе дзецца.

Ходзіць доля ў каго полем,

Каласкі збірае,

А мая дзесь, нягодніца,

За морам блукае.

Добра таму багатаму:

Яго людзі знаюць;

А са мною сустрэнуцца --

Вокам абмінаюць.

Багатага, губатага

Дзяўчына шануе;

З мяне, сіраты гаротнай,

Смяецца, жартуе.

«Ці я ж табе не прыгожы,

Ці не ў цябе ўдаўся,

Ці не люблю цябе шчыра,

Ці з цябе смяяўся?

Любі ж сабе, маё сэрца,

Любі, каго знаеш,

Але з мяне ты не смейся,

Калі ўспамінаеш.

А я пайду на край свету...

На чужой старонцы

Знайду лепшую ці згіну,

Як той ліст на сонцы».

Пайшоў казак сумуючы --

Нікога не кінуў;

Шукаў долі ў чужым полі

Ды там і загінуў.

Уміраючы, ўглядаўся,

Дзе сонейка ззяе...

Цяжка-цяжка уміраці,

Цяжка ў чужым краі!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter