
Здымкі новага грыбнога «ўраджаю» ўжо з’яўляюцца ў сацыяльных сетках.
Таццяна з Рэчыцы, грыбнік са стажам, некалькі жменяў страчкоў набрала ў лесе толькі падчас абедзеннага перапынку. Каментатары ў сацсетках зараз жа пачалі папярэджваць: грыбы, маўляў, ядавітыя! Таццяна і іншыя прыхільнікі вясновага «палявання» толькі адмахваюцца:
Читайте также
Снег сышоў зусім нядаўна, да цяпла яшчэ не ўсе паспелі адаптавацца, а грыбны сезон ужо адкрыты. Дацэнт кафедры лесагаспадарчых дысцыплін біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта Вячаслаў Труханавец нічога дзіўнага ў тэрмінах не бачыць:
— Вясеннія страчкі і смаржкі звычайна і з’яўляюцца недзе ў красавіку, як толькі сыдзе снег. У гэтым годзе вясна не наставала доўга, таму пачатак сезона нават трохі зацягнуўся.
Грыбы, як нішто іншае, рэагуюць на змены надвор’я. Умоўна кажучы, сезон можна было лічыць адкрытым яшчэ ў студзені, калі жыхар Гродна сабраў у лесе першыя лісічкі. З’яўленне грыбоў у такую пару года звязана і з дастатковай вільготнасцю, якая «абудзіла» грыбніцу, і з анамальна высокай для студзеня тэмпературай. У той дзень у Гродне афіцыйна пабіты тэмпературны рэкорд 2007 года – было каля 6,5 градуса цяпла.

Каб не атруціцца, страчкі трэба варыць не адзін раз.
А вось што тычыцца красавіцкага збору дароў лесу, то Вячаслаў Труханавец заклікае грыбнікоў не рызыкаваць:
— Смаржкі лічацца ядомымі грыбамі, а вось страчкі – умоўна ядомымі. Апошнімі можна і смяротна атруціцца. Яны змяшчаюць гельвелавую кіслату. У прынцыпе пры сушцы на працягу двух месяцаў гэты таксін разбураецца. А вось калі вы варылі грыбы толькі адзін раз, дрэнна варылі ці ўвогуле адразу ўжылі, то атручэнне можа наступіць хутка. З’явяцца ташната, слабасць, дыярэя, болі ў жываце, паражаюцца печань, ныркі.
Пераблытаць гэтыя два грыбы чалавеку непадрыхтаванаму лёгка. Вячаслаў Труханавец раскрывае перада мной даведнік з яскравымі ілюстрацыямі: і той, і другі «зморшчаныя». Толькі ў смаржкоў шляпка нагадвае соты, паверхня з «вочкамі», а ў страчкоў верхняя частка падобная на форму мозга.
— А страчкі — такі від, які ў нас вельмі добра пладаносіць, асаб-ліва па сасняках, вырубках. Шырока сустракаецца, ды і даволі ўраджайны грыб. Асабліва небяспечнымі з’яўляюцца старыя, перазрэлыя грыбы, атрутных рэчываў у іх назапашана куды больш.

Вячаслаў Труханавец страчкі збіраць не рэкамендуе.
— Не ведаеце грыбы — не бярыце! — заклікае і загадчыца аддзела гігіены харчавання Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Каляснёва.
Читайте также
— Грыбы ўвогуле цяжкая ежа! Да сямі, а яшчэ лепш да дзесяці гадоў імі карміць дзяцей нельга. Дзіцячаму арганізму з пераварваннем грыбоў справіцца няпроста. У гэтым годзе ў нас урачам ужо прыйшлося змагацца за жыццё малога: кансерваванымі белымі грыбамі і падбярозавікамі дарослыя накармілі трохгадовае дзіця.
valchencko@mail.ru
Фота аўтара і з сацсетак.