Касманаўтам можаш ты не быць...

У Вiцебску прайшлi мiжнародныя спаборнiцтвы «Кубок космонавтики» па спартыўнай акрабатыцы i акрабатычных скачках на дарожцы

Неверагодна цiкавае вiдовiшча адбылося ў будынку Палаца творчасцi дзяцей i моладзi Чыгуначнага раёна Вiцебска. У другi раз тут прайшлi мiжнародныя спаборнiцтвы «Кубок космонавтики» па спартыўнай акрабатыцы i акрабатычных скачках на дарожцы. Акрамя нашай краiны, удзел у iх прынялi маладыя таленты Украiны i Лiтвы. 

Удала выступiлi беларускiя спартсмены. Сярод жанчын чэмпiёнкай стала Ганна Цярэня па акрабатычных скачках на дарожцы. У мужчын перамогу атрымаў яе зямляк Андрэй Кабiшчаў. 

Перамогу жаночай камандзе «Беларусь-1» у спаборнiцтвах прынеслi Ганна Цярэня, Вольга Вазьмiцель i Вольга Андрэева. Мужчынская тройка мацнейшых у складзе Андрэя Кабiшчава, Анатолiя Жалезнякова i Сяргея Прымакова замацавала поспех. А Дзянiс Калашнiкаў i Георгiй Сцяклоў выйгралi мужчынскiя парныя  практыкаваннi. 

Значна паспрыяла поспеху беларускiх юных атлетаў абласная федэрацыя акрабатыкi, якую ўзначальвае старшыня Вiцебскага райвыканкома Iван Вазьмiцель. Цяпер «мазгавы цэнтр» федэрацыi працуе над праграмай, каб мiжнародныя спаборнiцтвы «Кубок космонавтики» ўзняць на яшчэ больш высокi ўзровень. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter