Прибавка от 33 до 42 рублей: с 1 февраля значительно повышаются пособия на детей до трех лет

Кашалькi навырост

Падгузнікі, пялёнкі, распашонкі і чэпчыкі, а калі дзіця крыху падрастае — яшчэ і сумесі для харчавання, прыгожае адзенне і развіваючыя цацкі. Гэта далёка не ўвесь пералік тавараў, якія неабходна набываць бацькам, а таму навіна пра тое, што з 1 лютага ў краіне павышаюць выплаты на дзяцей да трох гадоў, стане, безумоўна, добрай для многіх сем’яў. Наколькі вырасце дапамога, даведалася карэспандэнт «Рэспублікі».

Павялічаныя выплаты стануць добрай дапамогай сям’і.
ФОТА ural-meridian.ru

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны карэспандэнту «Р» расказалі, што дапамога на першае дзіця павялічыцца на 33,42 рубля, на другое і наступных — на 38,2 рубля, а на дзіця-інваліда — на 42,97 рубля:

— Калі сярэдняя зарплата па краіне расце, то павялічваецца і дапамога, а калі яна застаецца на ранейшым узроўні або падае — памер дапамогі не змяняецца, — пракаменцiравалі ў міністэрстве. Зараз на першае дзіця выдзяляецца 329,04 рубля, на другое і наступных дзяцей — 376,04 рубля, а на дзіця-інваліда — 423,05 рубля. З 1 лютага гэтыя лічбы значна павялічацца і дасягнуць адзнакі ў 362,46 рубля на першае дзіця (што складае 35 працэнтаў ад сярэднямесячнай зарплаты па краіне), 414,24 рубля на другое і наступных дзяцей (40 працэнтаў), 466,02 рубля на дзіця-інваліда (45 працэнтаў). Выплаты дапамогі пералічваюць два разы на год: з 1 лютага і з 1 жніўня. 

Дарэчы, намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў чацвёртым квартале мінулага года склала 1035,6 рубля. Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, яна павялічылася на 10,2 працэнта ў параўнанні з другім кварталам.

glushko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter