Касі, каса, пакуль… балота

У біялагічным заказніку «Спораўскі» 23 жніўня адбудуцца спаборніцтвы па касьбе нізінных балот

У біялагічным заказніку «Спораўскі» 23 жніўня адбудуцца спаборніцтвы па касьбе нізінных балот. Чэмпіянат стаў ужо добрай традыцыяй і пройдзе ў восьмы раз, але праводзіцца ён не толькі для забавы.

— Гэта ратаванне балот, бо іх зарастанне прыводзіць да змен і страты ўнікальных экасістэм, жывёл і раслін, шмат з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — падкрэслілі ў заказніку.

Дарэчы, сёлета «Спораўскія сенакосы» ўпершыню выйшлі на міжнародны ўзровень і набылі статус IX чэмпіянату Еўропы па ручной касьбе. У час яго пройдуць ярмарка праектаў праграмы малых грантаў Глабальнага эканамічнага фонду і спаборніцтвы па футболе на балоце.

Арцём КІР’ЯНАЎ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter