Появился комикс, призванный научить детей беречь зрение

Карысць чытання

Комікс «Погляд у мінулае» — частка дабрачыннага праекта «Я бачу!», які рэалізуюць Беларускі дзіцячы фонд і кампанія А1 пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. Арганізатары праекта штогод знаходзяць новыя спосабы, каб расказаць школьнікам у зай­мальнай форме аб тым, як важна клапаціцца аб сваім зроку. Чарговай такой спробай стала прыгодніцкая гісторыя ў малюнках ад аўтараў Вольгі Алданавай і Мікіты Сеннікава.

Фота прадастаўлена арганізатарамі

У коміксе мы прачытаем пра школьніцу Алесю і яе сяброў, якія знаходзяць выхад з любой незвычайнай сітуацыі з дапамогай акуляраў. Гісторыя пачынаецца напрыканцы летніх канікул у невялікім дачным доміку. Галоўная гераіня Алеся знаходзіць стары дзённік свайго дзядулі-вучонага, пасля чаго жыццё дзяўчынкі ператвараецца ў прыгодніцкі дэтэктыў. Захапляльныя прыгоды герояў, тэматычныя загадкі і рэбусы, спецыяльныя практыкаванні для вачэй — усё гэта дапаможа юным чытачам не толькі прасякнуцца гісторыяй, але і правесці час з карысцю для здароўя вачэй. Пакуль свет убачыў першы комікс. Наперадзе маленькіх чытачоў чакаюць новыя прыгоды Алесі і яе сяброў.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter