Восьмой год проекта «Художник и город» посвятили двум Зоям

Карціны пад небам

Рэпрадукцыі карцін пад адкрытым небам — такі фармат выстаў прыйшоўся да спадобы і жыхарам, і гасцям Мінска. На гэты раз экспазіцыю на плошчы Якуба Коласа прысвяцілі дзвюм яркім прадстаўніцам беларускага сучаснага мастацтва — Зоі Літвінавай і Зоі Луцэвіч. Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 16 мая.

blogspot.com

Цікава, што мастачак аб’ядноўвае не толькі імя. Яны на працягу ўсяго творчага жыцця непарыўна звязаны адна з адной: як настаўнік і вучаніца, як хросная маці і хро­сніца, як блізкія сябры. Каб наведвальнікі змаглі прасачыць гэту цесную сувязь і пераемнасць двух пакаленняў беларускай жывапіснай школы, выстава будзе падзелена на 2 этапы. Адкрыюць праект працы Літвінавай, або «вялікай» Зоі, як яе называюць арганізатары. Яна за­слу­жаны дзеяч мастацтваў Беларусі, уладальнік ордэ­наў Францыска Скарыны, больш за 50 гадоў правяла за мальбертам, стварыла сотні жывапісных палотнаў. З сярэдзіны лета на плошчы Якуба Коласа ­будуць выстаўлены рэпрадукцыі твораў Зоі «маленькай» — Луцэвіч. 

У Мінску праект будзе экспанавацца да восені. За гэты час у межах праекта пройдзе шэраг творчых мерапрыемстваў: адкрытая экскурсія па экспазіцыі, мастацкі майстар-клас ад Зоі Луцэвіч, канцэрт новай акадэмічнай музыкі ў фармаце silent-event, адкрыты CINEMASCOPE са спецыяльнай кінапраграмай «Мастак і горад». У пачатку верасня экспазіцыя з работамі Зоі Луцэвіч пераедзе ў Брэст і ўпрыгожыць горад да яго 1000-годдзя. Упершыню сталічны праект пакінуў межы Мінска ў мінулым годзе — тады з ім пазнаёміліся жыхары Віцебска. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter