Карпы – у Возеры

Любяць рыбу ў вёсцы Возера Уздзенскага раёна. Асаблiва карпа. Але здабываюць вяскоўцы рыбу не толькi ў вадаёмах, яе купляюць у мясцовым магазiне райспажыўтаварыства, якi ў апошнi час непазнавальна змянiўся...

Любяць рыбу ў вёсцы Возера Уздзенскага раёна. Асаблiва карпа. Але здабываюць вяскоўцы рыбу не толькi ў вадаёмах, яе купляюць у мясцовым магазiне райспажыўтаварыства, якi ў апошнi час непазнавальна змянiўся. Тут зрабiлi рамонт, а з кастрычнiка мiнулага года магазiн працуе па метаду самаабслугоўвання. Пакупнiкам гэта зручна, а гандлёваму прадпрыемству выгадна. За мiнулы год тавараабарот тут склаў 954,4 мiльёна рублёў, тэмп росту – 117,6 %. 

Прадукты харчавання ў магазiне ў асноўным ад айчынных вытворцаў, а выбар не горшы, чым у гараджан. Ветлiвыя прадаўцы – iх тут пяць чалавек – заўсёды з прыемнай усмешкай сустракаюць пакупнiкоў: i параяць, i падкажуць. 

Загадчыца магазiна вёскi Возера Раiса Курыленка дбае пра тое, каб на вясковым прылаўку былi ўсе неабходныя тавары. I нават рыбка “лавiлася”. А таму iдуць сюды пакупнiкi з задавальненнем. Ведаюць: кожны, хто сюды зойдзе, усё неабходнае знойдзе. 

На здымку: прадавец Людмiла Лiпневiч прапануе тлустага карпа – ведае: хто заедзе ў Возера, трэба, каб з рыбай вярнуўся. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter