“Карэлiцкiя мадонны”

Пад такой назвай выйшла ў свет кнiга паэтэсы, вядомага ў г.п.Карэлiчы педагога, выдатнiка адукацыi Рэспублiкi Беларусь Галiны Калтуновай. Штогод на Карэлiччыне ў Дзень мацi праводзяцца вечары ўшанавання лепшых жанчын раёна, злёты салдацкiх удоў. Хоць такiя мерапрыемствы сталi ўжо традыцыйнымi, жанчыны чакаюць гэтых сустрэч — незвычайных урокаў мудрасцi, мужнасцi, гераiзму.

На працягу многiх гадоў арганiзатар вечарын Галiна Паўлаўна ў супрацоўнiцтве з раённым жаночым саветам збiрала матэрыялы пра карэлiцкiх жанчын, iх успамiны, якiя i ляглi ў аснову кнiгi. Як адзначыла яе складальнiк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Лiдзiя Нагорная, кнiга складаецца з трох раздзелаў. У першым “Удовiна доля” сабраны лёсы жанчын, якiя вельмi рана сталi ўдовамi i, спавядаючы да самай старасцi ў сваiх душах самыя светлыя пачуццi, так i не выйшлi зноў замуж. Другi раздзел прысвечаны лепшым працаўнiцам раёна, Героям Сацыялiстычнай Працы, лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii, а таксама жанчынам, чые iмёны ўнесены ў кнiгу славы раёна. Нямала месца ў выданнi адведзена i мнагадзетным мацi, берагiням сямейнага шчасця.
Кнiга выдадзена на сродкi раённага выканаўчага камiтэта i аддрукавана ў Нясвiжскай друкарнi. На свяце, прысвечаным Дню мацi, гераiнi атрымаюць кнiгу ў падарунак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter