Караткевіч у Кіеве

У ЁЙ ПРЫНЯЛІ ўдзел міністр культуры Беларусі Павел ЛАТУШКА, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і Украіны. З нагоды гэтай падзеі ў Нацыянальным кіеўскім універсітэце прэзентуюць спецыяльнае выданне кнігі Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» на чаторых мовах — беларускай, рускай, украінскай, англійскай, прымеркаванае да 80-год- дзя з дня нараджэння пісьменніка, якое адзначалася ў 2010 годзе, паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Учора ва ўкраінскай сталіцы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка беларускаму пісьменніку.

У ЁЙ ПРЫНЯЛІ ўдзел міністр культуры Беларусі Павел ЛАТУШКА, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і Украіны. З нагоды гэтай падзеі ў Нацыянальным кіеўскім універсітэце прэзентуюць спецыяльнае выданне кнігі Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» на чаторых мовах — беларускай, рускай, украінскай, англійскай, прымеркаванае да 80-год- дзя з дня нараджэння пісьменніка, якое адзначалася ў 2010 годзе, паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Дарэчы, помнік Караткевічу створаны ў выкананне дамоўленасці прэзідэнтаў Беларусі і Украіны. Міністэрствам культуры нашай краіны быў праведзены рэспубліканскі конкурс на стварэнне праекта манумента. Газета «Белорусская нива» пісала, што помнік створаны Канстанцінам Селіханавым, Алегам Варвашэнем і архітэктарам Аляксандрам Корбутам. Бронзавая кампазіцыя важыць каля 2,5 тоны і вышынёй 3,5 метра. Манумент — гэта фігура Уладзіміра Караткевіча, які трымае рукі ў кішэнях паліто. А на галаве яго надзеты бярэт. Класік стаіць на фоне раскрытай кнігі, старонку якой упрыгожвае цытата аднаго з вершаў паэта на беларускай і ўкраінскай мовах.

Дарэчы, Уладзімір Караткевіч быў цесна звязаны з украінскай зямлёй. Ён вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, працаваў настаўнікам на Кіеўшчыне. Знакаміты твор пісьменніка «Зямля пад белымі крыламі» ўпершыню пабачыў свет на ўкраінскай мове. У сваіх шматлікіх мастацкіх творах і літаратуразнаўчых артыкулах Уладзімір Караткевіч звяртаўся да ўспамінаў пра жыццё ва Украіне, даследаваў творчасць Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франко і іншых пісьменнікаў Украіны.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter