Караткевіч у анімацыі

Мультфільм па творы класіка “Вясна ўвосень” пакажуць на фестывалі ў Берліне.
Мультфільм па творы класіка “Вясна ўвосень” пакажуць на фестывалі ў Берліне.

Kuki Film Festival з’яўляецца адным з найбольш прэстыжных анімацыйных форумаў у свеце. Штогод на фестываль падаецца больш за 800 заявак, з якіх арганізатары старанна адбіраюць тыя фільмы, якія могуць быць найбольш цікавыя дзецям. Асноўныя арыенціры — забаўляльнасць фільма і фантазія аўтараў. Менавіта такім — цікавым і забаўляльным — палічылі арганізатары Kuki Film Festival і анімацыйны фільм “Вясна ўвосень” нашага рэжысёра Таццяны Кубліцкай. Карціна створана па аднайменнай казцы Уладзіміра Караткевіча, якая вучыць дзяцей быць добрымі і спагадлівымі, паказвае, як варта клапаціцца пра сваіх родных, і выхоўвае любоў да ўсіх жывых істот.



У Кубліцкай за плячыма не адна перамога на міжнародных фестывалях. Да прыкладу, яе “Піліпка” адзначаны прызамі ХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў Tindirindis у Літве, X Міжнароднага кінафестывалю “Прамяністы анёл” у Расіі, 53-га Міжнароднага кінафестывалю для дзяцей і юнацтва ў Чэхіі, а “Песня жаваранка” за паэтычнасць адзначана ўзнагародай Міжнароднага фестывалю анімацыйнага кіно для дзяцей і юнацтва Constantine’s Gold Coin, які прайшоў нядаўна ў Сербіі. Ці ацэняць гледачы і прафесіяналы новы мультфільм Кубліцкай, даведаемся па выніках фестывалю, які адбудзецца з 8 па 15 лістапада.

mila@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter