Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прапануюць увесці “пасведчанне суайчынніка” для выхадцаў з Беларусі, якія цяпер жывуць за межамі краіны, а таксама для іх нашчадкаў

Карані родавай памяці

Інфармацыя пра новаўвядзенне з’явілася ў інтэрнэце. Мяркуем, на гэты конт выкажуцца чытачы газеты “Голас Радзімы”. Многія з беларусаў замежжа, бываючы на Бацькаўшчыне, ужо не раз гаварылі: эх, быў бы дакумент, які пацвярджае  ў родным краі “роднасны” іхні статус, ці то “карта беларуса”, якая дае ўладальніку пэўныя прывілеі. Ды тое былі толькі пажаданні. На сайце БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі патлумачыў, што “пасведчанне суайчынніка” не варта параўноўваць з картай паляка, іншымі падобнымі дакументамі. “Ідэя закладзена іншая. Яна ў тым, каб умацаваць духоўную сувязь выхадцаў з Беларусі з гістарычнай Радзімай”, — сказаў ён. Гаворка, засяроджвае ўвагу, ідзе не толькі пра дыяспару, але й пра тых, чые далёкія продкі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Валерый Варанецкі прыводзіць такі факт: каралева Бельгіі Мацільда — з нашых, яна са шляхецкага роду Сапегаў. І такіх людзей, як вядома, шмат па ўсім свеце. “Хочацца іх аб’яднаць вакол Беларусі, каб у людзей было разуменне, што тут іх карані”, — дадаў дэпутат. Чакаецца, што ва ўладальнікаў “пасведчання суайчынніка” будуць пэўныя прэферэнцыі: напрыклад, магчымасць уехаць у Беларусь без візы.

Голас Радзімы № 1 (3553), субота, 6 студзеня, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter