Каранаваная асоба

Першай прыгажуняй свету ў 2013-м стала прадстаўніца Філіпін

Першай прыгажуняй свету стала прадстаўніца Філіпін

Конкурс «Міс Свету-2013», які праводзіўся з удзелам дзяўчат з 127 краін на інданезійскім востраве Балі, выйграла прадстаўніца Філіпін — 23-гадовая актрыса і мадэль Меган Янг. У дзясятцы фіналістак разам з ёй за карону самай прыгожай дзяўчыны планеты сапернічалі прадстаўніцы Ганы, Ямайкі, Іспаніі, Інданезіі, Вялікабрытаніі, Непала, Францыі, Аўстраліі і Бразіліі. У выніку I віцэ-міс стала францужанка, IIвіцэ-міс прызнана ўдзельніца з Ганы.

Нагадаем, Беларусь на конкурсе прадстаўляла 22-гадовая мадэль Марыя Вялічка, удзельніца конкурсу прыгажосці «Каралева Вясна-2010», паўфіналістка конкурсу «Міс Беларусь-2010», пераможца конкурсу «Міс СНД», які праводзіцца сярод студэнтак аграрных ВНУ, і ўладальніца тытула «Міс дабрачыннасць» у конкурсе «Міс Беларусь-2012».

Як напісала Марыя пасля фінальнага шоу на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы, яна ўдзячна ўсім прыхільнікам, якія за яе хварэлі, і прызналася, што шчаслівая ад удзелу ў конкурсе, хоць і не змагла ўвайсці ў топ-10.

Конкурс «Міс Свету» — адзін з найбольш папулярных і рэйтынгавых штогадовых шоу у свеце, які праходзіць з 1951 года. Беларусь удзельнічае ў ім з 2005 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter