Карагоды з нагоды

У сталічным Палацы прафсаюзаў пройдзе дабрачынны ранішнік

У сталічным Палацы культуры прафсаюзаў 30 снежня на дабрачынны ранішнік збяруцца 450 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Па традыцыі на навагодняе свята запрасілі дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дамоў-інтэрнатаў і сацыяльных прытулкаў. Са святам іх павіншуе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік.

Дзецi будуць не толькі вадзіць карагоды з Дзедам Марозам і Снягуркай вакол прыгажуні-ёлкі, але і змогуць паглядзець казачнае прадстаўленне, падрыхтаванае творчымі калектывамі Палаца прафсаюзаў. А яшчэ ўдзельнікі ранішніка атрымаюць салодкія падарункі.

Акцыя «Прафсаюзы — дзецям» праходзіць з 2002 года. За гэты час у ёй прынялі ўдзел тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter