Агрогородок Германовичи отметил свое 455-летие

«Карабель часу» на хвалях Дзісны

ВЁСКА Германавічы, якая некалькі гадоў таму стала аграгарадком, адзначыла сваё 455-годдзе. З гэтай нагоды ў цэнтры з’явілася ладдзя “Карабель часу”.

Такую назву артаб’екту далі нездарма. Па-першае, пасяленне знаходзіцца паабапал ракі Дзісны, а па-другое, у Германавічаў багатая гісторыя. 

Моманты свята.
Праз іх пракацілася шмат войнаў. Асабліва жорсткай была Вялікая Айчынная. У ліпені 1944 года гітлераўцы хацелі ўзарваць мост праз Дзісну, але зрабіць ім гэта перашкодзілі байцы 1406-га зенітна-артылерыйскага палка, якія захапілі пераправу і гераічна яе ўтрымалі. У гонар загінуўшых абаронцаў маста — Макара Клюйко, Міхаіла Дзерабіна і Сяргея Прохарава — названы вуліцы мястэчка.

АБ слаўных ратных і працоўных справах людзей, здзейсненых на гэтай зямлі, можна даведацца ў мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі, а таксама ў мастацка-этнаграфічным музеі Язэпа Драздовіча, 130-годдзе з дня нараджэння якога адзначылі разам з юбілеем вёскі. Госці наведалі залу мастака, пазнаёміліся з яго работамі і жыццёвым шляхам. 

А пачалося свята імшой у касцёле Перамянення Пана, помніку архітэктуры XVIII стагоддзя, а потым яно “перавандравалася” на сцэнічную пляцоўку, дзе былі ўшанаваны многія жыхары — ветэраны вытворчасці: Іна Пучынская, Франц Цярэшка, Алег Райчонак, Эдуард Рубніковіч, Даната Шэнда...

Іх слаўныя справы памнажаюць сённяшнія хлебаробы і жывёлаводы — механізатары Іван Грыгор’еў і Сяргей Хаданёнак, аператар машыннага даення Пётр Касевіч і многія іншыя. У ААТ “Княж” сабрана сёлета на 500 тон больш леташняга зерня, на трэць выраслі надоі малака.

У цяперашніх Германавічах звыш паўтысячы жыхароў. Папаўняецца аграгарадок маладымі і шматдзетнымі сем’ямі. Па трое і больш дзяцей маюць Аляксандр і Таццяна Хаданёнкі, Марына і Пётр Кукуці, Пётр Касевіч і Надзея Млечка. Яны атрымалі на ўрачыстасці падарункі. Адзначаны і тыя жыхары, якія вызначыліся на добраўпарадкаванні сваіх сядзіб і тэрыторыі аграгарадка. 

saulich@bk.ru

Фота Вольгі ЧАРНЯЎСКАЙ.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter