Кар’ерны рост

БелАЗ рэалізуе буйны інвестыцыйны праект... 

БелАЗ рэалізуе буйны інвестыцыйны праект

У яго рамках ствараюцца новыя магутнасці для павелічэння абёмаў вытворчасці карерных самазвалаў грузападымальнасцю 90450 тон. Каштуе праект 444 млн. долараў. Яго рэалізацыя дазволіць выйсці на вытворчасць у 2015 годзе 838 вялікагрузных самазвалаў. Па праекце будзе набыта і пушчана ў эксплуатацыю звыш 700 адзінак высокапрадукцыйнага абсталявання, у тым ліку больш за 300 станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем. Ужо зараз на завод паступіла 338 адзінак тэхналагічнага абсталявання, завершана будаўніцтва двух асноўных аб’ектаў на галаўным прадпрыемстве.

Узведзены корпус для вытворчасці кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю 240—450 тон плошчай 23,5 тыс. кв. м. Мяркуецца, што днямі ён будзе запушчаны ў эксплуатацыю. На стварэнне гэтага аб’екта інвеставана 52,2 млн. долараў. А вясной наступнага года будзе ўведзены другі корпус плошчай 3,8 тыс. кв. м.

Прадукцыя машынабудаўнічага гіганта працягвае асвойваць новыя рынкі. Да канца бягучага года 20 магутных машын адправяцца ў Інданезію, падпісаны адпаведны кантракт. Разам з тым вядуцца перамовы аб пастаўках кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю 220—360 тон у краіны Лацінскай Амерыкі: Чылі, Калумбію, Бразілію. Прадпрыемства заключыла кантракт на пастаўку машын у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, а таксама выйграла тэндар на пастаўку самазвалаў у Сербію. Увогуле ж кар’ерная тэхніка экспартуецца больш чым у 70 краін свету.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter