Региональные отборы на конкурсы «Славянского базара — 2021» начнутся в ноябре

Канцэртны вопыт абавязковы

Таленавітыя беларусы маюць магчымасць паспрабаваць свае сілы ў адборачных турах XXX Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і ХVIIІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск». Яны стартуюць 12 лістапада. Першым амбіцыйных артыстаў прыме Гомель. Затым конкурсную эстафету, паведамляе kultura.by, працягнуць 18 лістапада — Магілёў, 2 снежня — Барысаў, 3 снежня — Гродна, 4 снежня — Віцебск, 7 снежня — Мінск. Завершыцца першы этап адборачных тураў 11 снежня ў Брэсцкай вобласці — праслухоўванне пройдзе ў аграгарадку Мір Баранавіцкага раёна.


У адборы на дзіцячы музычны конкурс могуць удзельнічаць юныя беларусы ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, на дарослы — артысты, не маладзейшыя за 18 гадоў і не старэйшыя за 31 год. Усе прэтэндэнты павінны мець вопыт канцэртных выступленняў і перамогі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.

Для ўдзелу ў праслухоўваннях неабходна падрыхтаваць па дзве кампазіцыі. Канкурсантам дзіцячага спаборніцтва — эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і любую песню на ўласны густ. А ўдзельнікам конкурсу выканаўцаў эстраднай песні — папулярную кампазіцыю на замежнай мове і песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў.

Для ўдзелу ў другім этапе адборачных тураў па выніках рэгіянальных адбораў выберуць да пяці чалавек ад кожнай вобласці і Мінска. З графікам адборачных тураў можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства культуры Беларусі.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter