У краіне пачалі ўкараняць тэхналогіі блокчэйна і распрацоўваць кантракты будучыні

Кантракт у фармаце «смарт»

Біткойны, блокчэйн, ICO… Здаецца, тэхналогіі развіваюцца настолькі імкліва, што не толькі абывацель, але і некаторыя эскперты нагу зломяць ва ўсіх тонкасцях. Кажуць, што зараз чалавецтва перажывае найбуйнейшую тэхналагічную рэвалюцыю, і гэты выклік настолькі велізарны, што ні адзiн урад, ні адзін бізнес сам па сабе з ім справіцца не здольны. Прагназуецца, што вельмі хутка новыя працоўныя месцы будуць стварацца не дзякуючы вытворчасцям, а дзякуючы штучнаму інтэлекту. Эксперты расказалі «Р», як у краіне пачыналі ўкараняць тэхналогіі блокчэйну і распрацоўваюць кантракты будучыні.


Сёння ўвесь свет рухаецца ад інфармацыйных тэхналогій (IT) да тэхналогій даных (data technology, DT). Такая тэндэнцыя не абышла і нашу краіну. Напрыклад, праект дэкрэта аб развіцці IT-галіны дасць магчымасць не толькі вырашыць праблему бездакументарнага заключэння кантрактаў, але і прапануе ўкараніць смарт-кантракты. У дакуменце прапануюцца сама дэфініцыя і канцэпцыя кантракта будучыні — аўтаматызаванага механізма здзяйснення або выканання здзелак на блокчэйн. 

Пра тое, як тэхналогіі блокчэйну ўкараняліся, нагадвае начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій Нацбанка Уладзімір Кучынскі:

— Мы блізка падышлі да выкарыстання тэхналогіі блокчэйн у мінулым годзе. Ужо ў гэтым чэрвені ўбачылі перспектыву і прынялі рашэнне стварыць прававую аснову для ўкаранення гэтай тэхналогіі ў нас. Тут ёсць дэталі, якія дазволілі нам пайсці далей. Так, пастанова дае права выкарыстання тэхналогіі, стварылася самарэгулявальная структура, савет нодаў, якая ажыццяўляе кіраванне.

Што тычыцца ідэі смарт-кантрактаў, у Нацбанку запэўніваюць: гаворка ідзе не проста аб стварэнні прававога поля — тэхналогія ўжо працуе, і ёсць усе падставы для яе развіцця. Але для таго, каб «насыціць» смарт-кантракты, трэба ўзаемадзеянне на ўзроўні ўсёй краіны. Уладзімір Кучынскі тлумачыць літаральна на пальцах. Напрыклад, гаворка ідзе пра заключэнне смарт-кантракта на куплю/продаж кватэры. У гэтым выпадку да сеткі блокчэйн павінен быць падключаны і рэестр рэгістрацыі кватэр. Банкаўская сістэма дае магчымасць кіравання фінансамі, але калі будуць задзейнічаны смарт-кантракты, патрабуецца падключаць да працэсаў і іншыя дзяржорганы. Тэхналагічная база для гэтага ўжо створана. Дарэчы, разнавіднасць смарт-кантракта — праект па банкаўскіх акрэдытывах — у бліжэйшы час рэалізуе Банк БелВЭБ.

Ульяна БУШУЙ
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter