Кантрабанда “на ўсякі выпадак”

ГЭТА ЗЛАЧЫНСТВА раскрылі Валянцін Пяткоўскі, інспектар дарожна-патрульнай службы АДАІ Мядзельскага РАУС, Андрэй Яновіч, намеснік начальніка аддзела кантролю за падаткаабкладаннем індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, Генадзь Валюк, галоўны падатковы інспектар аддзела кантролю за арганізацыямі інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Мядзельскім раёне. На дарозе Полацк—Глыбокае—мяжа Літвы яны спынілі грузавы аўтамабіль “Вольва FH”, якім кіраваў 46-гадовы расіянін.

Выгада, на якую разлічваў расіянін, абярнулася для яго канфіскацыяй.

ГЭТА ЗЛАЧЫНСТВА раскрылі Валянцін Пяткоўскі, інспектар дарожна-патрульнай службы АДАІ Мядзельскага РАУС, Андрэй Яновіч, намеснік начальніка аддзела кантролю за падаткаабкладаннем індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, Генадзь Валюк, галоўны падатковы інспектар аддзела кантролю за арганізацыямі інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Мядзельскім раёне. На дарозе Полацк—Глыбокае—мяжа Літвы яны спынілі грузавы аўтамабіль “Вольва FH”, якім кіраваў 46-гадовы расіянін.

Вадзіцель ехаў з Расіі ў Літву. У прычэпе яго аўтамабіля знойдзены 8 каністраў ёмістасцю па 25 літраў, у якіх знаходзілася дызпаліва. Кіроўца патлумачыў, што перавозіў яго... “на ўсякі выпадак”. Хутчэй за ўсё, гэта не так. Больш падобна да праўды, што ён хацеў збыць дызпаліва па большай цане — вядома, што ў Літве яно значна даражэй, чым у Беларусі. Груз быў канфіскаваны, справа перададзена ў суд.

Нагадваем: па тэрыторыі Беларусі можна перавозіць не больш за 100 літраў дызпаліва! Усё, што больш, будзе канфіскавана, калі вас затрымаюць...

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter