Жукевiч: «Мы разам будзем выбiраць будучыню для нашых дзяцей i ўнукаў»

Канстытуцыя на варце нашых iнтарэсаў


Старшыня Гомельскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскiх аб'яднанняў i палiтычных партый Мiхаiл Жукевiч: «Мы разам будзем выбiраць будучыню для нашых дзяцей i ўнукаў»

Першы месяц года прайшоў пад знакам важнай i адказнай работы — абмеркавання праекта змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi. З гэтай задачай мы справiлiся. Зараз, калi Асноўны Закон краiны ўвабраў у сябе ўсе неабходныя папраўкi, нам трэба пераарыентавацца на вырашэнне чарговых пытанняў. Па-першае, растлумачыць людзям, навошта трэба iсцi на рэферэндум. Вы паглядзiце: не ў кожнай дзяржаве людзi маюць магчымасць галасаваць i ўвогуле прымаць удзел у важных грамадска-палiтычных падзеях. А ў нашага народа такое права ёсць. Гэта мы вырашаем, як нам жыць, па якiх законах, якiмi пастулатамi карыстацца. I сёння народ мае магчымасць выбраць сваю будучыню. Кожны наш голас — гэта крок да вырашэння агульнай вялiкай справы, да будаўнiцтва нашага заўтрашняга дня. Мы павiнны расказаць людзям, як зменiцца Канстытуцыя: якiя новыя артыкулы ў ёй з'явяцца, якiя раздзелы ўдасканаляцца. Я лiчу, што калi мы сёння правiльна зможам выказацца, то ў нас будзе спакойнае i стабiльнае жыццё. I ўсе мы зможам абапiрацца ў iм на сучасную Канстытуцыю, якая будзе абараняць нашы iнтарэсы i бяспеку.

Асабiста для мяне сур'ёзных тэм у абноўленым Асноўным Законе шмат. Напрыклад, паказана, што дзяржава будзе спрыяць стварэнню грамадскiх арганiзацый, якiя будуць дзейнiчаць у межах адпаведнага заканадаўства. Так, зараз у каардынацыйны савет уваходзiць прафсаюзная арганiзацыя. Па яе функцыянаваннi ёсць дакладны артыкул — узаемаадносiны прафсаюза, наймальнiка i работнiка будуюцца на прынцыпах сацыяльнага партнёрства. 

Шмат у абноўленай Канстытуцыi i iншых патрэбных удакладненняў. Напрыклад, аб захаваннi гiстарычнай памяцi. Гэта, напэўна, галоўнае. Некалi, прыкладна чвэрць стагоддзя таму, у Расii праводзiлi даследаванне. Дык вучнi дзясятага класа не маглi адказаць на пытанне, што такое Вялiкая Айчынная вайна. На жаль, i ў нас такое ёсць. Такая неадукаванасць недапушчальная! Дзецi павiнны ведаць сваю гiсторыю, гiсторыю сваiх продкаў. Таму так неабходна захаванне гiстарычнай памяцi, памяцi аб Вялiкай Айчыннай вайне, аб тым, хто мы такiя, беларусы. Прыкра i балюча, што зараз так шмат спекуляцый на гэтую святую для нас тэму. Мы павiнны захаваць праўду для нашых нашчадкаў. Далей у Канстытуцыi прапiсана, што дзяржава будзе абараняць сям'ю. I ўдакладняецца, што такое сям'я. Гэта не бацька № 1 i бацька № 2, а саюз памiж мужчынам i жанчынай. Таксама адлюстравана, што дзяржава будзе працягваць сацыяльную палiтыку, клапацiцца аб тых людзях, якiя страцiлi свае здароўе i падчас Вялiкай Айчыннай вайны, i на працы ў мiрны час. Мне даспадобы i новаўвядзеннi, якiя тычацца ўладкавання дзяржавы. Маю на ўвазе, напрыклад, увядзенне такога органа кiравання, як Усебеларускi народны сход. Я ўпэўнены: гэта своечасовы i мудры крок наперад, прагрэсiўнае рашэнне, якое пойдзе на карысць усiм.

Урэшце трэба дадаць, што права голасу 27 лютага на рэферэндуме павiнен выкарыстаць кожны. Мы разам будзем выбiраць будучыню для нашых дзяцей i ўнукаў.

Арына ЯНАВА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter