«Барысаўжылбуд» у лютым выпусціць першую пасля рэканструкцыі прадукцыю.
— З першых дзён лютага мы пачнём фармоўку вырабаў, каб забяспечыць іх сертыфікацыю, якую павінны зрабіць да 1 сакавіка. Затым прадпрыемства возьмецца за будаўніцтва першых дамоў мадэрнізаванай серыі, — тлумачыць сітуацыю намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Сяргей Ластачкін.
Актыўная фаза мадэрнізацыі на прадпрыемстве пачалася ў 2008 годзе. Праблему з тэрмінамі Мінбудархітэктуры бачыць у тым, што прадпрыемства тэхнічна пераабсталёўваецца з прыпыненнем асноўнай вытворчасці, таму не было магчымасці устойліва фінансавацца з абаротных сродкаў.
Плануецца, што камбінат будзе вырабляць 9- і 16-павярховыя серыі жылых дамоў, да таго ж праектамі прадугледжаны магчымасці вольнай планіроўкі кватэр. Агульная праектная магутнасць прадпрыемства пасля мадэрнізацыі складзе 200 тыс. кв. м жылля ў год.