Ляснiк наладзiў наркабiзнес у чарнобыльскай зоне
У Гомелi пасля продажу 623 грамаў наркатычнага рэчыва затрыман 20-гадовы жыхар Чачэрскага раёна. Прадавец зелля неўзабаве вывеў аператыўнiкаў на галоўнага арганiзатара злачыннага наркапромыслу – леснiка аднаго з мясцовых ляснiцтваў.
У аўтамабiлi 48-гадовага даглядчыка лясных угоддзяў i абсталяванай iм схованцы ў адной з гаспадарчых пабудоў зоны адчуджэння i адсялення Чачэршчыны выяўлена больш за два кiлаграмы марыхуаны, акуратна расфасаванай у полiэтыленавыя пакеты i прыкапанай.
Аб тым, што «бiзнес» сцiплага работнiка лясной гаспадаркi iшоў няблага, сведчаць знойдзеныя ў затрыманага буйныя сумы грошай. Зараз супрацоўнiкi адпаведных службаў займаюцца ўстанаўленнем iншых дзеючых асоб гэтага наркаланцужка.
Дарэчы, ў мiнулым годзе падчас спецыяльных мерапрыемстваў на Гомельшчыне знiшчана 29 тон наркаўтрымлiваючых раслiн (гэта больш за 20 гектараў).
270 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, псiхатропных прэпаратаў i прэкурсораў, раскрыта за пяць месяцаў гэтага года, прычым большасць з iх звязана са збытам наркатычных сродкаў.