Канал "Культура" Белорусского радио ко Всемирному дню поэзии проведет праздничный эфир

У Сусветны дзень паэзіі радыёканал “Культура” сустрэнецца са слухачамі – аматарамі беларускай лірыкі.

Иллюстративное фото

21 сакавіка канал “Культура” Беларускага радыё правядзе святочны эфір і вечар-прэзентацыю, прысвечаныя Сусветнаму дню паэзіі.

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, хоць вершаваныя радкі штодзень гучаць на спецыялізаванай радыёхвалі штодзённа ў праектах “Адным штрыхом” і “Прачулым радком”, рубрыкі знаёмяць з паэтычнай спадчынай Беларусі, адкрываюць слухачам забытыя і малавядомыя імёны з плеяды таленавітым майстроў паэтычнага слова, падарункам для слухачоў у Сусветны дзень паэзіі стануць дадатковыя тэматычныя блокі з выбранымі творамі паэтаў розных пакаленняў, у тым ліку класікаў – Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Пімена Панчанкі.

Прэзентацыя ўзгаданых і іншых літаратурных праектаў канала “Культура” адбудзецца ўвечары 21 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Мерапрыемства пройдзе з удзелам паэта, намесніка дырэкатара канала “Культура”, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Навума Гальпяровіча, а таксама артыстаў Беларускага радыё Алега Вінярскага і Маргарыты Захарыі, іншых супрацоўнікаў. У наведвальнікаў імпрэзы будзе магчымасць пачуць галасы класікаў, якія ў мінулым стагоддзі агучвалі ўласныя вершаваныя творы ў радыёстудыях. Пачатак вечарыны-прэзентацыі ў 18:30.

Дарэчы, у перадачы “Прачулым радком” кожную апошнюю суботу месяца на працягу года выходзяць выпускі сумеснага з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы праекта, прысвечанага 110-годдзю выдання зборніка вершаў класіка “Шляхам жыцця”. Каментарыі супрацоўнікаў установы аздабляюцца агучанымі радкамі са зборніка-юбіляра.

Слухаем галасы нашых паэтаў разам і атрымліваем асалоду!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter