Каму ён трэба, такі «ўраджай»

Дачнікі раскапалі на сваім ўчастку 17 нарадаў, 9 мін і 27 гранат

Дачнікі з вёскі Любава Віцебскага раёна былі нямала здзіўлены, калі адкапалі «скарб» на сваіх сотках.

На невялічкім дачным участку ў ходзе раскопак было знойдзена 17 артылерыйскіх снарадаў, 9 мінамётных мін і 27 гранат часоў Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер не толькі гаспадары шчодрай плантацыі, але і іх суседзі з асцярожнасцю пазіраюць на сваю нерухомасць: як бы яна сама не пачала рухацца...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter