Каму везлi бензiн?

Ажно 36 тысяч лiтраў высакаякаснага бензiну маркi АI-92 умяшчалася на кузаве машыны МАЗ без неабходных дакументаў. Груз затрыманы супрацоўнiкамi мiлiцыi каля вёскi Гарбачэва Расонскага раёна. Кантрабанда ацэнена ў 48,6 мiльёна рублёў i, як паведамiў карэспандэнту “Р” супрацоўнiк прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Вiцебскага аблвыканкома Алег Чумакоў, затрымана. Праводзiцца праверка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter