Каму — Ньюпарт, а нам Інтэрнэт

Напярэдадні маючага адбыцца 4—5 верасня на англійскім Уайце саміта НАТА ўсе буйныя сусветныя масмедыя выступілі з кідкімі публікацыямі.
Напярэдадні маючага адбыцца 4—5 верасня на англійскім Уайце саміта НАТА ўсе буйныя сусветныя масмедыя выступілі з кідкімі публікацыямі. Іх сутнасць — на паўвостраве Паўночнаатлантычны альянс, магчыма, афіцыйна вырашыць пытанне аб стварэнні пяці новых ваенных баз ва Усходняй Еўропе і сілаў хуткага рэагавання. Калі дадзенае палітычнае рашэнне прымуць, НАТА давядзецца адмовіцца ад галоўнага пагаднення з Расіяй — нормаў Асноватворнага акта Расія — НАТА ад 1997 года. Што крыецца за гэтымі працэсамі і з’явамі? Па-першае, у сувязі з падзеямі на паўднёвым усходзе Украіны Расію на Захадзе ўспрымаюць як “пагрозу нумар адзін”. Вядома, такім чынам альянс хоча развязаць сабе рукі, зняўшы абмежаванні на дзейнасць у былых краінах усходняга блоку.

Па-другое, базы ў Польшчы, Румыніі, Эстоніі, Латвіі і Літве павінны стаць новай стратэгіяй і адказам гэтай ваенна-палітычнай арганізацыі на існуючую міжнародную сітуацыю, паколькі Расія ўспрымаецца НАТА як “пагроза еўраатлантычнай бяспекі”. У сувязі з чым менавіта Польшча і Прыбалтыка паказалі асаблівую спрытнасць у стварэнні новай раздзяляльнай лініі ў Еўропе і яшчэ больш узмацнілі ваенную рыторыку. Яны папрасілі Паўночнаатлантычны саюз разгарнуць элементы сістэмы еўрапейскай супрацьракетнай абароны на Расію. Калі гэта адбудзецца і справа дойдзе да канфлікту, проціракеты і радары НАТА стануць першымі для ўдараў расійскіх ракет. І для гэтага, паверце, не будзе нейкіх бар’ераў. Хаця такі сцэнар развіцця падзей добраму чалавеку нават цяжка ўявіць у жахлівым сне.

Сёння эксперты з розных краін усё часцей гавораць пра пачатак другой  халоднай вайны, толькі пры іншым раскладзе сіл. Ідзе ўнутраная барацьба і паміж “ястрабамі” і “прагматыкамі” ў ЗША і Еўрасаюзе. Аднак, відаць,  камусьці цяпер вельмі хочацца “ворага” называць “ворагам”, а не на дыпламатычны манер “партнёрам”. Дыяметральна супрацьлеглыя заявы зрабіў і генсек НАТА Андэрс Фог Расмусэн. Спачатку ён замовіў аб планах разгарнуць дадатковыя натаўскія войскі ва Усходняй Еўропе, а затым, абвяргаючы сябе, загаварыў пра тое, што будзе прытрымлівацца Асноватворнага акта Расія — НАТА. Значыць, дзеянні, якія прыме альянс для ўзмацнення калектыўнай абароны, будуць суадносіцца з гэтым дакументам.

Складана сказаць, куды качнецца маятнік падзей на згаданай сустрэчы ў Ньюпарце, а галоўнае — як звычайныя грамадзяне ўспрымуць рэальнасць новай сусветнай халоднай вайны і яе магчымыя выдаткі...

Цікавая навіна прыйшла днямі для беларускага сегменту інтэрнэта: ICANN ухваліла заяўку нашай краіны на выдзяленне кірылічнага домена першага ўзроўню .бел. Пасля яго запуску ўсе жадаючыя змогуць рэгістраваць доменныя імёны для сваіх сайтаў на рускай альбо беларускай мове. Спадзяюся, усім будзе зручна. Правілы яго рэгістрацыі аднолькавыя, як для домена .by. Чакаецца, што .бел пачне працаваць ужо сёлета.

Такія вось навіны. Сустрэнемся ў кастрычніку...

Ігар САВОСЦЕНКА, галоўны рэдактар
sav@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter