Праздник не удался: почти полсотни нарушителей задержаны контролерами с незаконно вырубленными елками

Каму елкі, а каму іголкі

Напярэдадні Новага года лясгасы краіны прадалі амаль 160 тысяч сімвалаў свята. Дарэчы, гэта без малога на 9 тысяч больш, чым у канцы 2017-га. Актыўней за ўсё куплялі ў Мінску і Мінскай вобласці — больш за 38,5 тысячы штук. Крыху менш, каля 35,3 тысячы, на Гродзеншчыне. Дарэчы, гэтыя лічбы не ўлічваюць вынікаў гандлю прыватных прадаўцоў.

Фота Вiталя ГIЛЯ

А вось навагоднія букеты страцілі свой аўтарытэт. На гэты раз іх рэалізавалі толькі 3,8 тысячы супраць 6 тысяч годам раней. Мабыць, грамадзяне аддаюць перавагу ўсё ж паўнавартасным святочным дрэвам, мяркуюць у Мінлясгасе. У той жа час вырасла папулярнасць дрэў у кадках, скрынях і гаршках. Іх купілі больш за дзве тысячы штук. Гэта на чатыры сотні больш, чым у канцы 2017-га. Прычым амаль палову купілі мінчане і жыхары вобласці. Мабыць, абвешчаная Мінлясгасам акцыя «Захавай сімвал свята» знайшла водгук у грамадзян. Сёлета ў ведамстве прапанавалі выбіраць елкі з зямлёй, каб падчас вясновага Тыдня лесу высадзіць іх на сваёй малой радзіме. Зрэшты, спыніцца можна было не толькі на елках. Лясгасы і Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр прадставілі даволі вялікі асартымент: акрамя елак еўрапейскай і калючай, прадавалі таксама сасну звычайную, тую заходнюю і ядловец канадскі.

Як часам бывае, знайшліся і жадаючыя зэканоміць. У багажніках машын супрацоўнікі Дзяржаўнай лясной аховы выявілі 28 навагодніх дрэў без адпаведных дакументаў. Яшчэ 19 чалавек папаліся на незаконных высечках у лесе. На ўзмоцнены рэжым працы спецыялісты перайшлі з 19 снежня. За гэты час яны правялі больш за паўтары тысячы рэйдаў, у тым ліку звыш паўтысячы — сумесна з супрацоўнікамі Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, Мінпрыроды, МУС і іншых кантралюючых органаў. Акрамя таго, на дарогах было выстаўлена 411 пастоў. На іх праверылі больш за 8,8 тысячы аўто. 

Аднаго з парушальнікаў «злавілі» ў Клічаўскім лясгасе. 
Фота прэс-службы Мiнлясгаса

А што скажуць у рэгiёнах? У Брэсцкім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні заўважаюць: з года ў год колькасць парушальнікаў застаецца прыкладна аднолькавай. На гэты раз парушальнікаў там тармазнулі чатырох — трох у Маларыцкім раёне і аднаго ў Івацэвіцкім. Перавозілі яны невялікія ялінкі — ад метра да двух вышынёй. Плюс яшчэ аднаго браканьера зафіксавала фотапастка ў Пінскім лясгасе.

— У 2017-м у нас было чатыры такія выпадкі, у гэтым, выходзіць, пяць, — глядзіць статыстыку інжынер па ахове і абароне лесу Аляксандра Букшта. — Прычыненая шкода — 113 рублёў. На базары было б танней купіць.

Тым больш што гандаль ялінкамі ладзiлі ў зручных для грамадзян месцах. Ды і цэны, здаецца, не кусалiся. 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter