Вучаніца 8-га класа Мярэцкаўскай школы Глыбоцкага раёна Марыя ДАВЫДЗЁНАК атрымала ў падарунак камп'ютар

Камп'ютар за 26 тысяч... пластыкавых бутэлек

ТАКІ падарунак з рук старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алега МОРХАТА атрымала нядаўна вучаніца 8-га класа Мярэцкаўскай школы Глыбоцкага раёна Марыя ДАВЫДЗЁНАК. Падставай таму паслужыў рэкорд, які яна ўстанавіла падчас удзелу ў экалагічнай акцыі “Моладзь — за чысціню гарадоў і сёл”: сабрала і здала ў жыллёва-камунальную гаспадарку 26 тысяч пластыкавых бутэлек.


Акцыя праходзіць ў раёне ўжо каля дзясятка гадоў. Школьнікі актыўна збіраюць другасную сыравіну, у тым ліку пластыкавыя бутэлькі. І не толькі ў населеных пунктах, але і па берагах рэк, азёраў, на ўзлесках. Пераможцам і прызёрам уручаюцца тэлевізары, веласіпеды, мабільныя тэлефоны, музыкальныя інструменты і іншыя каштоўны рэчы.

Марыя Давыдзёнак прымала ўдзел ў акцыі пяць год і неаднойчы займала другое і трэцяе месцы. Але яе мэтай было ўзяць галоўны прыз — камп’ютар, чаго сёлета і дабілася. Дапамагалі ёй ў гэтым і бацькі, і суседзі, і нават бабуля, якая жыве ў суседнім Шаркаўшчынскім раёне.

saulich@bk.ru

Фота Наталлі БЕЛЬСКАЙ.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter