Каменныя дзяўчынкі

Існуе паданне, што шмат часу таму маці і дачка жалі ў полі, была навальніца, маці стала дачку падганяць. «Мама, я прытамілася, дай пастаю», — сказала дачка. — «А каб ты камнем стала!». У гэты час ударыла маланка, і дзяўчынка ператварылася ў камень.

У вёсках Данілевічы і Баравое стаяць каменныя ідалы.

Існуе паданне, што шмат часу таму маці і дачка жалі ў полі, была навальніца, маці стала дачку падганяць. «Мама, я прытамілася, дай пастаю», — сказала дачка. — «А каб ты камнем стала!». У гэты час ударыла маланка, і дзяўчынка ператварылася ў камень.

З веку ў век, ды і зараз, кожны год на Вялікдзень жыхары вёсак стараюцца падняцца да свету і прынесці свае дарункі каменнаму ідалу. Просяць у яго дапамогі. Называюць каменную дзяўчыну Еўкай.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter