Камбэк "Віцебскага сшытка". Легендарны альманах пачынае новую старонку

У горадзе над Дзвіной аднавілі выданне вядомага краязнаўчага альманаха “Віцебскі сшытак”. 

За 1995-2000 гады пабачылі свет чатыры яго нумары, якія не згубілі сваёй навуковай значнасці і па сённяшні дзень. Заснавальнікамі часопіса выступалі Віцебскі абласны краязнаўчы музей і абласное краязнаўчае аб'яднанне.  Альманах друкаваўся, дзякуючы дапамозе прыватных і некамерцыйных арганізацый, асвятляў малавядомыя факты, пытанні гісторыі і культуры рэгіёну.

Фото: youtube.com
 
23 лістапада у абласной бібліятэцы галоўны рэдактар “Віцебскага сшытка” - вядомая даследчыца мясцовых старажытнасцей Людміла Хмяльніцкая – пакажа новы пяты нумар выдання і распавядзе, якія таямніцы гісторыі раскрываюцца на яго старонках.  Прэзентацыя камбэка адбудзецца ў рамках цікавага праекта “Віцебск: гісторыя рэальная і папулярная”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости