Камбэк рэжысёрам

Спектакль “Горка” па п’есе Катаева “Квадратура круга” ў Гомельскім абласным драматычным тэатры стаў для яго рэжысёра Таццяны Аксёнкінай новым этапам творчага жыцця
Спектакль “Горка” па п’есе Катаева “Квадратура круга” ў Гомельскім абласным драматычным тэатры стаў для яго рэжысёра Таццяны Аксёнкінай новым этапам творчага жыцця.


Таццяна доўгі час працавала актрысай Гомельскага абласнога тэатра. Скончыўшы рэжысёрскі факультэт Акадэміі мастацтваў, ставіла ў Гомельскім маладзёжным тэатры свае першыя спектаклі. У 2010 годзе Аксёнкіна пераехала ў Мінск — у Сучасным мастацкім тэатры ёю пастаўлены чатыры выдатныя спектаклі. І вось праз колькі гадоў Таццяна зноў вяртаецца ў свой родны калектыў, але ўжо ў якасці запрошанага рэжысёра.


Гомельская публіка горача прымае яе спектакль “Горка”. П’еса аб перыпетыях дзвюх маладых сем’яў у часы паслярэвалюцыйнага “кватэрнага пытання”, напісаная Валянцінам Катаевым як камедыя становішчаў. Малады склад выканаўцаў (акцёры Юрый Зайцаў, Дзмітрый Байкоў, Ганна Барташэвіч, Віталія Цішкова, Аляксандра Задорына і Андрэй Шыдлоўскі) іграе самазабыўна. Нягледзячы на тое, што пастаноўшчык — жанчына, і сам спектакль, і амаль акрабатычныя трукі пастаўлены дыхтоўна, па-мужчынску. Хіба што атмасфера больш мяккая і інтанацыя больш даверлівая.

Алена Парфіяновіч


parfelena7@mail.ru

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter