Камандзіроўка ў Сочы

Там яны будуць абслугоўваць гарадскія і прыгарадныя маршруты, перавозіць гасцей і ўдзельнікаў XXII Алімпійскіх і XI Паралімпійскіх зімовых гульняў.

ДЗЕВЯЦЬ вадзіцеляў Маладзечанскага аўтапарка № 4 адправіліся ў Сочы

Там яны будуць абслугоўваць гарадскія і прыгарадныя маршруты, перавозіць гасцей і ўдзельнікаў XXII Алімпійскіх і XI Паралімпійскіх зімовых гульняў.

Узначаліў маладзечанскую групу намеснік дырэктара аўтапарка № 4 па пасажырскіх перавозках Віктар Рудкоўскі.

— Работнікі, якія накіраваліся ў сталіцу зімовых Алімпійскіх гульняў, прайшлі самы строгі адбор, — расказаў Віктар Віктаравіч. — Усе яны — прафесіяналы вышэйшай кваліфікацыі, водзяць аўтобусы не менш за пяць гадоў і ў апошнія тры гады не парушалі правілаў дарожнага руху.

Усяго ў Сочы паедуць каля 280 беларускіх вадзіцеляў. У першы месяц камандзіроўкі яны будуць асвойваць аўтобусныя маршруты, адпрацоўваць дзеянні пры надзвычайных сітуацыях.

Елена КЛИМОВИЧ, «СГ»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter