Калядныя, веснавыя, жніўныя...

Усе 22 удзельнiкi ансамбля, створанага ў 2000 годзе, — жыхары трох вёсак Судкоўскага сельскага Савета. Доугiя гады яны жывуць i працуюць на забруджанай радыёнуклiдамi тэрыторыi. І менавiта толькi песня, толькi iх творчасць i канцэртная дзейнасць дапамагаюць iм пераадольваць наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Народны аматарскi калектыў «Песнi над Палессем» Цэнтра культуры i вольнага часу Судкова заўсёды шукаюць у народзе новыя творы

Усе 22 удзельнiкi ансамбля, створанага ў 2000 годзе, — жыхары трох вёсак Судкоўскага сельскага Савета. Доугiя гады яны жывуць i працуюць на забруджанай радыёнуклiдамi тэрыторыi. І менавiта толькi песня, толькi iх творчасць i канцэртная дзейнасць дапамагаюць iм пераадольваць наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Арганiзатар i кiраўнiк ансамбля — Валерый Церашкоў. Ен працуе з аўтэнтычнымi творамi, вядзе пошук цiкавага песеннага матэрыялу рэгiена, а таму рэпертуар калектыву з кожным годам папаўняецца новымi цiкавымi творамi.

Удзельнiкi народнага ансамбля «Песнi над Палессем» беражлiва адносяцца да захавання народнай песеннай спадчыны. У канцэртах калектыву гучаць шматлiкiя абрадавыя песнi: калядныя, веснавыя, жнiўныя, сямейна-бытавыя. У рэпертуары ансамбля есць таксама i песнi вядомых беларускiх кампазiтараў: Iгара Лучанка, Леанiда Захлеўнага, Уладзiмiра Карызны… Самадзейныя артысты з задавальненнем наведваюць з канцэртамi маланаселеныя вёскi, каб даць магчымасць людзям састарэлага ўзросту пачуць беларускiя песнi i вярнуцца ў сваю маладосць.

Цiкавую праграму падрыхтавалi самадзейныя артысты i на фестываль «Зов Полесья».

Наталья ВАКУЛИЧ, «БН»

Фото  автора

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter