Імпартазамяшчэнне, папярэджанне пра ГМА, выдаткі на прадукты -- на чым яшчэ зроблены акцэнт у Дактрыне нацыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года

Калорыі ў тэорыі

Больш прадуктаў — сваіх, якасных і даступных. Такі пасыл закла-дзены ў прынятай нядаўна Дактрыне на-цыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года. Сёння расклад такі: практычна кожны пяты прадукт — імпартны. Паказчык добры. Але ў праектах зрабіць так, каб толькi  сёмы ядомы тавар быў імпартным. А заадно навучыць нас збалансаванаму і здароваму харчаванню. У дэталях падпісанага Урадам плана разбіралася карэспандэнт «Р».

Экзотыка з мясцовых палёў


Імпартазамяшчэнне —  адна з асноўных задач не толькі прамысловасці, але і аграрыяў. Нават пры тым, што нашы  поспехі  ў гэтай галiне   ўражваюць i сусветных спецыялiстаў. Тым не менш папрацаваць давядзецца. Напрыклад, шмат завозiцца  iмпартнай  садавiны.  Тры чвэрці  алею таксама прыбывае да нас з-за мяжы. Трэцяя частка  дзіцячага харчавання, шакаладак, цукерак, мармеладу, фруктовых сокаў і з агародніны і нават грэчкі таксама не наша. Але  гэтыя прадукты абавязкова ёсць у нашым рацыёне. Таму, напрыклад, да 2030 года долю свежых і перапрацаваных садавіны і ягад плануецца павялічыць на трэць. Гарод-нінай хочуць нас забяспечваць раўнамерна на працягу года. А кожныя чатыры слоічкі дзіцячага пюрэ і ўпакоўкі сумесяў з пяці будуць вырабляцца на нашых прадпрыемствах. Задачы сур'ёзныя.

фота kralovstvizen.cz

Дарэчы, аб паўсядзённым меню. Ядзiм мы, калі верыць статыстыцы, дастаткова. Але «перабіраем» з бульбай, мяснымі паўфабрыкатамі, усё яшчэ недабіраем гародніны, садавіны, рыбы. Нядзіўна, што колькасць дзяцей і дарослых з лішняй вагой і атлусценнем прыкметна расце. У першую чаргу з-за няўмення правільна харчавацца. Цягне ўніз імкненнi да здаровага спосабу жыцця і няхватка  грошай у кашальку. Так, больш за чатыры рублi з дзесяці мы трацім на харчаванне. 

Дранікі да сала 

У Інстытуце сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук прааналізавалі даныя статыстыкі і прыйшлі да некалькіх насцярожваючых высноў. Па-першае, у талерках аказваецца ўсё больш танных і высокакаларыйных прадуктаў. Кожны з нас з'ядае і выпівае на восем кілаграмаў цукру больш, чым трэба. У год пераліваем лішнія пяць літраў алею. Мабыць, адбіваецца народная любоў да смажанай бульбы і дранікаў. Не можам мы адмовіць сабе ў дзевяці дадатковых кілаграмах мяса і мясапрадуктаў. У той жа час недабіраем па цэлым спектры харчавання. Больш за ўсё праблем у сем'ях з дзецьмі, дзе кожны з’ядае і выпівае на трэць менш, чым у сем'ях без дзяцей. 

На стале ў жыхароў вёсак часцей, чым у іх сваякоў у райцэнтрах, аказваюцца хлеб, бульба, яйкі і алей. А вось малака, садавіны і ягад вяскоўцы ядуць менш. Прычына – недастатковыя  для якаснага харчавання ўзровень даходаў і асартымент у магазiнах.

Праз дванаццаць гадоў выдаткі на прадукты, мяркуючы па дактрыне, скароцяцца. Каб якасныя прадукты сталі даступныя, даходы павінны вырасці  ў 1,14—1,24 раза. Гэта, як мяркуецца, палепшыць якасць харчавання. А  ў нашых «карзiнках» кожны пяты прадукт будзе дыетычным, лячэбным або арганічным. 

Грошы на «эка»

Але ўзнікае лагічнае пытанне: ці гатовыя нашы грамадзяне пераплачваць за здаровае харчаванне і колькі? Адно з найбуйнейшых маркетынгавых агенцтваў правяло даследаванне на гэтую тэму. Вынікі атрымаліся цікавымі. Так, трэць ужо цяпер імкнуцца выбіраць прадукты з надпісам «без ГМА». Столькі ж упэўнены: чым карацей тэрмін захоўвання, тым якасней і карысней малако або ёгурт. Чвэрць адносяць да гэтай катэгорыі прадукты, узбагачаныя віта-мінамі і мікраэлементамі, а таксама нізкакаларыйную ежу, без Е-дадаткаў. І толькі ў разуменні кожнага дваццатага правільнае харчаванне складаецца з прадуктаў з паметкай «эка», «бія», «арганік».

Мала хто гатовы пакуль пера-плачваць за экапрадукты
фота islam.kz

А вось прадстаўнікі моцнага полу, якiя ўжо  выйшлі на пенсію, у большасці сваёй зусім не імкнуцца да здаровага харчавання. Як правіла, гэта рабочыя, прадаўцы, вадзіцелі, будаўнікі і часова непрацуючыя. Інтэрнэт у іх не ў пашане, намалявала сярэднестатыстычны партрэт дырэктар агенцтва Таццяна Лісіцкая. Яна агучыла і некалькі цікавых назіранняў. Так, неабавязкова тыя, хто сочыць  за тэрмінамi прыдатнасці, ядуць толькі свежыя гародніну, хлеб. Нямала i тых, хто ўлічвае дату вырабу нават пры куплі... цукерак. Ёсць i вялiкiя аматары чыпсаў і печыва. Iншыя вітаміны шукаюць у сухіх сняданках, калорыі імкнуцца прыбраць не з салодкага, а з тварожных дэсертаў і пудынгаў. Такі вось парадокс.Тым не менш, па словах Таццяны, за здаровае харчаванне гатовы пераплачваць больш за палову гараджан.

— У першую чаргу людзi гатовы  пераплачваць за прадукты з больш натуральным складам — без фарбавальнікаў, араматызатараў, кансервантаў. Але не больш чым на 20%. Да значнай пераплаты — больш за 20% за прадукты харчавання  «эка» і «арганік» — пакуль гатовыя не больш за 4% жыхароў гарадоў. Пры гэтым цэннік на такія прадукты будзе вышэй, чым на звычайныя, мінімум на 20%.

Больш за іншых  за здаровае харчаванне жанчыны  са стабільным даходам ад сярэдняга і вышэй, а таксама хатнія гаспадыні. Усе яны сочаць за моднымі тэндэнцыямі па інтэрнэту i  гатовы аддаваць напалову больш грошай  за  мюслі, замарожаныя прадукты. Крыху менш — за малочныя тавары, пудынгі і ваду. Праўда, гатоўнасць пераплачваць не заўсёды азначае дзеянне. Бо рэсурсы ў хатніх гаспадынь абмежаваныя, а занятым  дзелавым дамам некалі бегаць па рынках і разбірацца, чым сілкавалася карова. Не займаюцца гэтым і памочніцы па доме, адказныя за напаўненне халадзільніка. Так што вытворцам і рэкламным кампанiям  ёсць тут  над чым падумаць.

druk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter