Патрапіць у Беларусь становіцца яшчэ прасцей

Калі знікаюць межы

Беларусь спрасціла парадак выдачы віз у Нацыянальным аэрапорце Мінск грамадзянам стабільных у міграцыйным плане краін. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 6 красавіка 2017 года.

Пэўныя дакументы візавай падтрымкі, названыя ў візавых правілах, могуць быць прыняты ў копіях, атрыманых па факсімільнай сувязі або іншых каналах сувязі. А патрабаванне абавязковага прадстаўлення дакументаў візавай падтрымкі можа й не выконвацца пры афармленні кароткатэрміновых уязных віз на тэрмін да 30 сутак з мэтай ажыццяўлення дзелавой паездкі, удзелу ў спартыўных або культурных мерапрыемствах, па прыватных справах.

Выдача кароткатэрміновых уязных турыстычных віз можа ажыццяўляцца на падставе пацвярджэння броні ў калектыўных ды індывідуальных сродках размяшчэння, атрыманага па факсімільнай сувязі або іншых каналах сувязі, на тэрмін пацверджанай дакументальна броні, але не больш за 10 сутак.

Дакументам вызначаны таксама парадак выдачы і афармлення двухразовай выязной/уязной візы. Раней выдача такіх віз увогуле не ажыццяўлялася.

Карына Міхайлава

Голас Радзімы № 15 (3519), чацвер, 13 красавіка, 2017 у PDF
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter