Минтранс: ЧМ по хоккею-2021 будет комфортным для болельщиков

Калі рух сустрэчны

Пытанні эканамічнага, прамысловага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва абмеркавалі падчас чатырнаццатага пасяджэння рабочай групы па транспарце Беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі. Асаблівую ўвагу бакі надалі падрыхтоўцы да сумеснага правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе.

Па словах намесніка міністра транспарту і камунікацый Андрэя Іванова, спектр пытанняў пасяджэння быў досыць шырокі. Рабочая група дэталёва прапрацавала перспектывы супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага, аўтамабільнага транспарту і дарожнага будаўніцтва:

— Па ўсіх аспектах мы знайшлі поўнае паразуменне. Намецілі перспектывы на бліжэйшы час. Разам з тым на сённяшні момант у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года заўважаецца некаторае падзенне беларуска-латвійскіх грузаперавозак. Мы лічым, што гэта часовая з'ява. Мы абмеркавалі меры, якія дазволяць як мінімум не дапусціць далейшага падзення і па магчымасці павялічыць двухбаковы грузапаток.

У сваю чаргу, намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства зносін Латвіі Улдзіс Рэйманіс растлумачыў, што падзенне ўзроўню грузаабароту не звязана з нейкімі асобнымі з'явамі, якія назіраюцца паміж Латвіяй і нашай краінай:

— Свет мяняецца, і грузы, якія перавозіліся праз чыгунку, праходзяць праз кантэйнерную авіяцыю. Мы гэтае пытанне разглядаем, каб павялічыць магутнасці. Акрамя таго, латвійскі бок зацікаўлены ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў з беларускімі бізнесменамі, таму і хочам запрасіць іх да нас.

Не менш дынамічна рабочая група абмяркоўвала падрыхтоўку да сумеснага правядзення чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў 2021 годзе. Андрэй Іваноў расказаў, што на сустрэчы вырашаліся пытанні ўзаемадзеяння на ўзроўні мытнага і пагранічнага камітэтаў:

— Ужо зараз у нас працуе група на ўзроўні двух камітэтаў. Будзе яшчэ арганізавана група, якая ахопіць больш шырока некаторыя пытанні. Хутчэй за ўсё, пад эгідай Міністэрства транспарту.

На думку Улдзіса Рэйманіса, пытанні, звязаныя з абслугоўваннем балельшчыкаў, будуць вырашаны на самым высокім узроўні:

— З латвійскага боку па пытаннях праходжання мытнай і памежнай службаў ужо працуюць спецыялісты аэрапорта, каб пазбегнуць цяжкасцей на пунктах пропуску. І чыгунка прапрацоўвае асобны састаў цягніка, які будзе перавозіць балельшчыкаў. Незалежна ад таго, якая каманда і дзе будзе гуляць, Латвія гатова прыняць усіх.

Пратакол, які закранае пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, плануецца падпісаць заўтра падчас чатырнаццатага пасяджэння Беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пры ўдзеле міністра транспарту і камунікацый Аляксея Аўраменкі і міністра зносін Латвіі Таліса Лінкайтса.

kryzhevich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter