Прадстаўнікоў многіх краін сабраў у беларускай сталіцы ХХI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»

Калi хлеб на стале, запатрабавана i кiно

Прадстаўнікоў многіх краін сабраў у беларускай сталіцы ХХI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Сярод удзельнікаў форуму — прафесар Грузінскага дзяржаўнага ўніверсітэта тэатра і кіно імя Шата Руставелі, доктар мастацтвазнаўства Сандро ВАХТАНГАЎ і студэнт выпускнога курса факультэта тэлерэжысёраў гэтага ўніверсітэта Бакар ЧЭРКЕЗІШВІЛІ, які прадставіў на суд міжнароднага журы свой дакументальны фільм «Совы і жаваронкі». У эксклюзіўным інтэрв’ю «СГ» прадстаўнікі грузінскай школы кіно падзяліліся ўражаннямі аб арганізацыі фестывалю і наведванні Беларусі.


16-1.jpg


— Павінен прызнацца абсалютна шчыра ў сваёй любві да беларускага народа, які вельмі паважаю за адкрытасць і дабрыню, за чыстыя сэрцы, — адзначае Сандро Вахтангаў. — Апошні раз прымаў удзел у рабоце журы творчага конкурсу ХIХ Міжнароднага тэлефестывалю аграрных праграм «Аграсвет-2012», які праходзіў на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Нас прымалі ў гаспадарках Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Запомнілася наведванне багатага на ўнікальныя экспанаты Мсціслаўскага краязнаўчага музея, легендарнага Буйніцкага поля каля Магілёва, віцебскай гаспадаркі «Рудакова» і экскурсія па старэйшай у Еўропе вышэйшай аграрнай навучальнай установе ў Горках. І вось зноў сустрэча з вашай краінай. Беларускія сябры пакідаюць у маім сэрцы самыя прыемныя ўражанні.

За некалькі дзён паспелі паглядзець конкурсныя фільмы розных кінашкол з еўрапейскіх краін — Фінляндыі, Італіі, Германіі, Швецыі, Даніі, Беларусі, Грузіі, Украіны — і яны пакінулі вельмі станоўчыя ўражанні. Акрамя гэтага, у самым галоўным конкурсе ігравога кіно заяўлены два грузінскія фільмы. Высокую ацэнку аднаму з іх — фільму рэжысёра Георгія Авашвілі «Кукурузны востраў» — дала прафесар кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук Таццяна Арлова.

— Сёлета ўпершыню на мінскім фестывалі асобна прадстаўлены работы беларускіх кінематаграфістаў. Што ўбачылі вы?

— Кранула дакументальная кінастужка пра маладую жанчыну, якая працуе аніматарам у дзіцячым садку і пакутуе ад хваробы сэрца. Беларускія кінадакументалісты творча падышлі да раскрыцця вобраза апантанай у барацьбе з хваробай жанчыны. Падкупляе праўдзівасць і шчырасць.

— Грузія славіцца сваімі вінаграднікамі і цытрусавымі садамі, а Беларусь — шчодрай хлебнай нівай. Смак нашага хлеба адчулі?

— Не толькі смачны ў вас хлеб, але і беларускія цукеркі... Як у малітве пра хлеб наш надзённы, адчуваецца клопат людзей аб табе ў ашаламляльнай атмасферы. Вось гэта, напэўна, і ёсць беларускі хлеб, беларускае сэрца.

— Яшчэ нядаўна мы былі грамадзянамі адной вялікай краіны, але разбегліся па нацыянальных кватэрах. Ці засталося нешта агульнае?

— Пачуццё цёплых адносін не пакідае. Куды б я ні ездзіў у постсавецкай прасторы, ці то ва Украіну, Беларусь, Арменію, усюды адчуваю сябе як дома, таму што ўсе сувязі складваліся дзесяцігоддзямі, і іх так проста не разарваць. Сапраўдныя сябры, нягледзячы ні на што, засталіся. Мы адчулі, хто чаго варты, хаця гэта бывае часам балюча. Такія фестывалі даюць магчымасць мацаваць адносіны паміж народамі.

— Вашы пажаданні чытачам і ўсім, хто працуе на беларускай ніве.

— Маё пажаданне накіравана перш за ўсё моладзі, — гаворыць Бакар Чэркезішвілі, — каб былі адкрытымі адзін да аднаго і не баяліся рабіць новыя крокі да ўсталявання добрых адносін. А беларускім хлебаробам — сонца і дажджу ў меру. Шчодрых ураджаяў кожны год. Таму што на гэтым трымаецца свет: і гарады і краіны. Хлеб — соль зямлі. Калі хлеб на стале, запатрабавана і кіно.

В ТЕМУ

На кинофестивале — первые награды. «Золото» «Лістападзіка-2014» получил немецкий фильм «С ног на голову» режиссера Бенно Фюрманна. Приз за лучший фильм для детей присужден иранской картине Сируса Хассантура «Жемчужина». Вручены и награды конкурса документального кино национальных киношкол. Приза «За лучший фильм конкурса молодого документального кино» удостоена картина Александры Кауфманн «Быть мной, быть тобой» (Италия).

Тем временем в Минске проходят творческие встречи с именитыми режиссерами. Уже показал свои французские картины Пьер Леон, одна из них по мотивам «Идиота» Достоевского. Давид Тебуль в своем документальном кино привел занимательные факты из жизни Бриджит Бардо.


Уладзімір СУБАТ, «СГ»

НА ЗДЫМКУ: грузінскія ўдзельнікі ХХI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» — прафесар Сандро ВАХТАНГАЎ і кінарэжысёр Бакар ЧЭРКЕЗІШВІЛІ.

Фота аўтара
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter