Калі гуртом

Пры ўмове пазбаўлення ад усіх  выняткаў і нетарыфных бар’ераў ва ўзаемным гандлі паміж краінамі ЕАЭС аб’ём гандлю ў межах эканамічнага саюза ўзрос бы на 25 працэнтаў на працягу некалькіх гадоў, заявіў падчас XII Міжнароднай канферэнцыі “Еўразійская інтэграцыя” ў Маскве вядомы расійскі эканаміст, старшыня савета Цэнтра стратэгічных распрацовак Аляксей Кудрын. У сваіх перакананнях ён быў катэгарычны: “Пазбаўляйцеся ад усіх выняткаў альбо сыходзьце. Паколькі мы пачалі ствараць такі саюз, трэба гэта рабіць”. Але ў дадзеным выпадку, на думку эксперта, найперш выйграе Беларусь — да 12 працэнтаў ВУП, Расія і Казахстан змаглі б узрасці толькі на 1 працэнтны пункт. Кудрын назваў інтэграцыйныя праблемы ў Еўразійскім эканамічным саюзе натуральным этапам на шляху да новага росту (накшталт цяжкасцей з узгадненнем падыходаў да адзінага энергетычнага рынку ці тарыфнай палітыкі). 

Як вядома, Расія, улічваючы ключавую ролю ў ЕАЭС, мусіць зрабіць Маскву энергасталіцай саюза — хаця і не вельмі спяшаецца фарміраваць агульны рынак энерганосьбітаў эканамічнага аб’яднання. Паводле газеты “Камерсантъ”, урад РФ прапануе расійскаму АТ “Адміністратар гандлёвай сістэмы” (АТС) арганізацыю гандлю на адзіным энергарынку Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен з’явіцца ў 2019 годзе. Аднак дакладнай даты яго старту няма. Адзначаецца толькі, што да 1 чэрвеня 2019 года Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія павінны будуць падпісаць аб гэтым адпаведную дамову.

Старасць

Читайте также

Праблемы агульнага энергетычнага рынку ў ЕАЭС уздымаліся кіраўніцтвам нашай краіны неаднаразова. Існуючыя ў Мытным саюзе выняткі па-ранейшаму перашка-джаюць інтэграцыі на постсавецкай прасторы, ставяць нацыянальныя інтарэсы вышэй за наднацыянальныя. Аб чым сведчыць і эфектыўнасць работы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Пытанні, якія назапасіліся ў ЕАЭС, трэба вырашаць ужо сёння: Беларусь пагадзілася на стварэнне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў у ЕАЭС у даволі аддаленым часе, хаця папярэдне была дамоўленасць аб гэтым на 2025 год.

А пакуль энергасістэма краіны, з улікам увядзення ў эксплуатацыю  БелАЭС, плануе існаванне ў новых умовах: на 2019 год рыхтуецца закон “Аб электраэнергетыцы”. Ажыццяўленне ў поўным аб’ёме нацыянальнай ядзернай энергапраграмы і ў перспектыве адзіны рынак энергарэсурсаў у межах ЕАЭС дазволіць Беларусі паступова зніжаць тарыфы, павышаючы канкурэнтаздольнасць эканомікі.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

Ігар Савосценка, галоўны рэдактар

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter