Попасть в мир уличного искусства можно будет на следующей неделе в Гродно

Калі дах не патрэбен

Тым, каго весяляць мімы, захапляюць хадулісты, натхняюць жывыя статуі, варта наведаць VIII Біг-міні фестываль вулічнага мастацтва, які пройдзе ў Гродне 27—28 ліпеня. 

фото  белта


— Біг-міні фестываль — гэта час выходзіць на вуліцу і рухацца разам з танцоўшчыкамі, спяваць і іграць разам з музыкантамі, дзівіцца і пераўвасабляцца разам з акцёрамі, запальваць разам з фаершчыкамі, — гавораць арганізатары свята.

У фестывалі прымаюць удзел не толькі беларусы — артысты арыгінальных жанраў прыедуць з розных гарадоў Польшчы, Расіі, Літвы і іншых краін блізкага замежжа. Штогод свае нумары прэзентуюць на вуліцах Гродна каля трохсот артыстаў. Акрамя насычанай шоу-праграмы ўсе ахвочыя змогуць прыняць удзел у майстар-класах па танцах, гукавой медытацыі, ігры на музычных інструментах, хадзьбе на хадулях, тактыцы і стратэгіі сцэнічнага бою. Самых бясстрашных чакае майстар-клас па рабоце з агнём.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter