Каласы пад крылом арла.

Беларускія шляхі Казахстана Бадай, у кожнай беларускай булцы, батоне ёсць каліўца казахстанскай пшаніцы. Самы белы хлеб выпякаецца з яе цвёрдых гатункаў. пшаніца ў нас не расце. Мы яе экспартуем, у тым ліку з цэнтральнаазіяцкай рэспублікі. Каласістыя нівы — не адзіная славутасць гаспадаркі Казахстана. Анатоль Шрамко, генеральны дырэктар Мамлюцкага мукамольнага камбіната, лідэр галіны, расказаў, як гасціў у Малдове. На берагах Днястра здзівіліся не толькі якасці мукі з Усходу. Адзін з тамтэйшых міністраў не мог схаваць сваёй зайздрасці: “Гэта ж трэба — казахстанцы тры разы ў дзень ядуць мяса!” Сапраўды, галоўныя стравы нацыянальнай кухні — баурсакі (па-нашаму пончыкі) і бешпармак. Бешпармак у перакладзе значыць “пяць пальцаў”: гэта кусы мяса, выкладзеныя на доўгую і шырокую драўляную місу. Вегетарыянцу ад аднаго выгляду такой стравы стане млосна. Але і для беларускага страўніка гэткая ежа — вялікі цяжар. Аднак у гадоўлі буйной рагатай жывёлы ў Казахстане яшчэ многа праблем. Іх у рэспубліцы спадзяюцца вырашыць з беларускай дапамогай.

Беларускія шляхі Казахстана

Бадай, у кожнай беларускай булцы, батоне ёсць каліўца казахстанскай пшаніцы. Самы белы хлеб выпякаецца з яе цвёрдых гатункаў. пшаніца ў нас не расце. Мы яе экспартуем, у тым ліку з цэнтральнаазіяцкай рэспублікі. Каласістыя нівы — не адзіная славутасць гаспадаркі Казахстана. Анатоль Шрамко, генеральны дырэктар Мамлюцкага мукамольнага камбіната, лідэр галіны, расказаў, як гасціў у Малдове. На берагах Днястра здзівіліся не толькі якасці мукі з Усходу. Адзін з тамтэйшых міністраў не мог схаваць сваёй зайздрасці: “Гэта ж трэба — казахстанцы тры разы ў дзень ядуць мяса!” Сапраўды, галоўныя стравы нацыянальнай кухні — баурсакі (па-нашаму пончыкі) і бешпармак. Бешпармак у перакладзе значыць “пяць пальцаў”: гэта кусы мяса, выкладзеныя на доўгую і шырокую драўляную місу. Вегетарыянцу ад аднаго выгляду такой стравы стане млосна. Але і для беларускага страўніка гэткая ежа — вялікі цяжар. Аднак у гадоўлі буйной рагатай жывёлы ў Казахстане яшчэ многа праблем. Іх у рэспубліцы спадзяюцца вырашыць з беларускай дапамогай.

Патаргуемся?

На вышэйшым узроўні ў Казахстане прызнаюць: Беларусь дасягнула поспехаў у многіх галінах народнай гаспадаркі. Уладзімір Бажко, міністр па надзвычайных сітуацыях, старшыня казахстанскай часткі Міжурадавай казахстанска-беларускай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, адзначыў новую тэндэнцыю ў стасунках дзвюх краін: узяты кірунак на ўзмацненне кантактаў не толькі на ўзроўні кіраўніцтва дзяржаў, але і па лініі кіраўнікоў прадпрыемстваў, асобных бізнесменаў.
— Дарэчы, крызіс даў Казахстану штуршок для развіцця інавацыйных праграм у розных сферах, асабліва ў сельскай гаспадарцы, — назваў яшчэ адну тэндэнцыю Уладзімір Карпавіч. — Сёлета апрача аднаго мільярда долараў з бюджэту вылучаны яшчэ адзін мільярд, што накіраваны на ажыццяўленне праектаў па сельгасперапрацоўцы. Мы зацікаўлены ў стварэнні з Беларуссю сумесных прадпрыемстваў у галіне сельгасмашынабудавання. Пабываўшы на Беларусі, я ўвачавідкі пераканаўся, што нам ёсць што ўзяць у вашай краіне. Мясная і мяса-малочная вытворчасць развіты на высокім узроўні, і на грунце вашых прадпрыемстваў мы гатовы пайсці на стварэнне СП.
У стадыі  прапрацоўкі  знахо-дзяцца 19 праектаў па стварэнні СП.  Тым  часам сумесныя прад-прыемствы  ў  Кастанаі і Семеі яшчэ ўвесну атрымалі 100 трактаракомплексаў і 60 машынакамплектаў зернеўборачных камбайнаў. Вядзецца работа па арганізацыі СП ва Уральску і Алматы па вытворчасці малочнай прадукцыі з выкарыстаннем беларускага малака. У будучыні магчыма праектаванне ў Казахстане малочнатаварных ферм, якія камплектуюцца абсталяваннем і забяспечваюцца пастаўкамі племянной жывёлы з Беларусі. Мяркуецца сортавыпрабаванне бульбы беларускай селекцыі ў Казах-стане, навучанне тамтэйшых аграрыяў у нашых ВНУ. Казахстан зацікаўлены ў танных якасных халадзільніках “Атлант”, нашай рэнтгенапаратуры, леках. Пералік можа быць, бадай, бясконцы, бо, як ні дзіўна, сур’ёзны гандаль паміж краінамі толькі пачынаецца — нанава, пасля амаль ушчэнт абарваных сувязей савецкага часу.
Спадар Бажко выказаў асаблівую зацікаўленасць Казахстана ў выкарыстанні беларускіх спецыялістаў на будаўніцтве дарог. “Некаторыя дарогі ў нашай краіне нібы дайшлі з часоў заваявання Крыма”, — міністр трохі пажартаваў. Але ў кожным жарце ёсць толькі доля жарту. Калі ад сталіцы краіны Астаны да Какшэтау, цэнтра “сталічнай” Акмолінскай вобласці, вядзе цудоўная шаша, то ад Какшэтау да памежнага з Расіяй Петрапаўлаўска ўвесь шлях скачаш на машыне, як па купінах — ад дарогі засталося адно слова, а яе рэканструкцыя толькі плануецца. Уладзімір Карпавіч лічыць важнай задачай “дагнаць Беларусь па дарожным будаўніцтве і выкарыстаць беларускіх спецыялістаў пры будаўніцтве транспартнага калідора Еўропа — Кітай”.

Ружовая мара са смакам малака

Найбольшую цікавасць у казахстанцаў выклікае беларускі вопыт мяса-малочнай вытворчасці. Маючы цудоўныя землі, нашы ўсходнія партнёры маглі б дасягнуць у гэтай справе фантастычных вынікаў. Але пакуль што на нас глядзяць як на ўзор для пераймання.
Зрэшты, “цягацца” з братам беларусам ёсць каму. Паводле слоў акіма (кіраўніка адміністрацыі) Паўночна-Казахстанскай вобласці Серыка Білялава, яго рэгіён займае першае месца ў краіне па вытворчасці малака і другое — па яйках і мясе. Нядзіўна: тут найурадлівейшыя глебы, тут, урэшце, і тая самая жытніца, што корміць хлебам паўсвету. Дарэчы, акімам вобласці быў цяперашні пасол у Беларусі Анатолій Смірноў. І таму кантакты з нашай краінай у гэтага кутка Казахстана найбольш шчыльныя і эфектыўныя.
Гэтыя наладжаныя сувязі падтрымліваюць і самі беларусы, што жывуць на поўначы Казахстана. Так, “наш чалавек” узначальвае ў сяле Бішкуль Кызылжарскага раёна Паўночна-Казахстанскай вобласці ТАА “Малсервіс”. Сакрэт поспеху фірмы ў выдатным французскім абсталяванні. Але, магчыма, справа яшчэ і ў тым, што кіраўнік завода — Сяргей Чапурка.  Яго бацька ў 1955 годзе прыехаў на цаліну, дзе спаткаў дзяўчыну са Смаленшчыны. Узялі шлюб, пусцілі карані ў Казахстане, з’явіўся ў сям’і і нашчадак — Сяргей Дзмітрыевіч. Ён памятае, што яго далёкая прарадзіма — Случчына, але сябе адчувае казахстанцам. Казахстан для яго — гэта “ў нас”, Беларусь — “у вас”: “Калі бываю за мяжой і сустракаю выхадца з Казахстана, ён для мяне як брат, свой чалавек”. І ўсё ж адчуваецца нейкая беларуская жыла ў гэтага гаспадара.
— Прырода ў нашым краі суровая, — пачынае са складанасцей спадар Чапурка. — У вас кармавая база лепшая. І ўсё ж мы пастаўляем на рынак трыццаць відаў малочнай прадукцыі. Між іншым выкарыстоўвалі беларускую ўпакоўку, а таксама сухое малако. Дарэчы, Казахстан вырабляе толькі 10 працэнтаў сухога малака, у якім мае патрэбу, завозіць краіна 90 працэнтаў сыроў. Таму ў гэтай сферы Беларусь для нашай дзяржавы прывабны партнёр.
На думку акіма Білялава, сёння трэба пераадолець дзве праблемы ў гандлі: пазбавіцца ад непатрэбных пасрэднікаў паміж прадпрыемствамі і бізнесменамі, а яшчэ большыя спадзяванні — на стварэнне адзінай мытнай прасторы паміж краінамі, якая мусіць з’явіцца ў 2010 годзе.
Цікава, што знайшло пацвяр-джэнне і меркаванне Прэзідэнта Беларусі аб неабдуманай арыентацыі айчынных малочных заводаў на адну Расію. Спадар Чапурка паскардзіўся, што раней немагчыма было набыць беларускае сухое малако: “Вашы заводы дастаўлялі прадукцыю да Масквы, а далей не везлі — маўляў, самі забірайце, каму трэба. Але гэта, несумненна, трэба абодвум бакам”. Гэткая яна, проза жыцця...
Але і для паэзіі ёсць месца. У двары “Малсервісу” красуюць ружы  —  кветнік  суседзіць  з  свое-асаблівым рабінава-яловым садам. Усё гэта нагадвае тую акуратнасць, якой так шчыра захапляюцца казахстанцы, што былі ў Беларусі. А тут, на заводзе, нібы маленькі куточак Бацькаўшчыны. Сляды радзімы ў далёкім стэпе...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter