На Международном фестивале народного творчества «Венок дружбы» в Бобруйске выступят творческие коллективы из 15 стран

Каларытная мазаіка

Фестывалі народнай творчасці праходзяць у многіх рэгіёнах нашай краіны. Але не многія мясцовасці могуць пахваліцца такім маштабным святам, як Бабруйск. Да таго ж на гэтым фестывалі дэманструецца каларыт не толькі беларускай культуры — для ўдзелу ў ім запрашаюцца творчыя калектывы, у рэпертуары якіх адлюстраваны нацыянальныя культурныя традыцыі іх краіны.



Толькі ўявіце сабе: за пятнаццацігадовую гісторыю на Міжнародным фестывалі народнай творчасці «Вянок сяброўства» выступілі каля 300 калектываў з 43 краін 5 кантынентаў. Усяго за час правя-дзення форуму свае самабытныя песні і танцы, традыцыі народнай культуры дэманстравалі больш за 8,5 тысячы ўдзельнікаў, паведамляе bobruisk.by. Сёлета на свяце ў Бабруйску, якое адкрываецца ўжо сёння, выступяць 22 творчых калектыва з 15 краін.



Што цікава, удзел у фестывалі не носіць конкурснага характару і праходзіць пад дэвізам роўнай значнасці і мастацкай каштоўнасці яго ўдзельнікаў, нацыянальных культурных традыцый.



Усе артысты прымаюць удзел ва ўрачыстым адкрыцці і закрыцці фестывалю, тэатралізаваным шэсці, вечары сяброўства з прэзентацыяй страў нацыянальнай кухні. Кожны з ўдзельнікаў таксама мае магчымасць прадставіць свой нацыянальны сувенір на адмысловай выставе-прэзентацыі. Акрамя таго, артысты выступаюць з канцэртнымі праграмамі, прымаюць удзел у творчых сустрэчах на прадпрыемствах Бабруйска і ў раёнах Магілёўскай вобласці, знаёмяцца ​​з гісторыяй горада, наведваюць мясцовыя музеі. Сёлетні фестываль працягнецца да 30 чэрвеня. Усе ўдзельнікі «Вянка сяброўства» будуць узнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі, прызамі, памятнымі падарункамі.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter