Калі загучыць казка…

Как звучит на белорусском «У лукоморья дуб зеленый...»

Гэтыя радкі Аляксандра Пушкіна, безумоўна, вядомы кожнаму яшчэ з дзяцінства. Узгадаем іх на мове арыгінала:

У лукоморья дуб зеленый;

Златая цепь на дубе том:

И днем и ночью кот ученый

Все ходит по цепи кругом;

Идет направо — песнь заводит,

Налево — сказку говорит.

Там чудеса: там леший бродит,

Русалка на ветвях сидит;

Там на неведомых дорожках

Следы невиданных зверей;

Избушка там на курьих ножках

Стоит без окон, без дверей;

Там лес и дол видений полны…

А далей чытайце гэты твор у перакладзе на беларускую мову. Яго зрабіў Пётр Макарэвіч:

Ля лукамор’я дуб зялёны;

На дубе залаты ланцуг:

І днём і ноччу кот вучоны

На ланцугу брыдзе наўкруг;

Направа пойдзе —

спеў заводзіць,

Налева — казка загучыць.

Там цуд: лясун паважна ходзіць,

Русалка на суку сядзіць;

На таямнічых тых дарожках

Сляды нябачаных звяроў;

І хатка на курыных ножках

Стаіць без вокнаў, вушакоў;

Там лес з далінай зданяў поўны;

На золку хвалі хлынуць вольна

На берагоў пустых пяскі,

І трыццаць віцязяў агністых

Ідуць чародкай з хваляў чыстых,

А з імі дзядзька іх марскі;

Там каралевіч мімаходам

Няволіць грознага цара;

Ў аблоках там перад народам,

Кране ледзь мора й лес зара,

Вядзьмак праносіць змагара;

Там у турме царэўна тужыць,

Ёй шэры воўк аддана служыць;

Там ступа з Бабаю Ягой

Ідзе-брыдзе сама сабой;

Над золатам Кашчун там чахне;

Там рускі дух… там Руссю пахне!

І я там быў, і мёд я піў;

Ля мора бачыў дуб зялёны;

Пад ім сядзеў я, кот вучоны

Свае мне казкі гаварыў.

Адну я помню: казку гэту

Паведамлю цяпер я свету…

На гэтым сёння ставім кропку, а ў наступны раз, спадзяюся, зноўку нешта цікавае пашукаем.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter