Калі цесна ў агародзе...

ТОЕ, што адбывалася на плошчы і вуліцах райцэнтра ў мінулую суботу, парадавала і здзівіла не толькі гасцей, але і саміх докшычан. Выстаўкі-продажы прадукцыі лепшых агароднікаў і вырабаў народных умельцаў, выступленні творчых калектываў, забавы для дзяцей і нават — феерверк.

Кожны сельскі Савет на 606-годдзi сваёй сталіцы – Докшыц – здзіўляў багаццем падворкаў

ТОЕ, што адбывалася на плошчы і вуліцах райцэнтра ў мінулую суботу, парадавала і здзівіла не толькі гасцей, але і саміх докшычан. Выстаўкі-продажы прадукцыі лепшых агароднікаў і вырабаў народных умельцаў, выступленні творчых калектываў, забавы для дзяцей і нават — феерверк.

...Адкрыў свята старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук — падзякаваў жыхароў за самаадданую працу. Хлебаробы раёна па збору зерня ўвайшлі ў вобласці ў пяцёрку лепшых. Адна з самых прадстаўнічых дэлегацый докшычан і на рэспубліканскія «Дажынкі» — 10 чалавек. Прычым камбайнеры раёна занялі першае і другое месцы.

Цёпла павіншавала ўсіх са святам выканаўчы дырэктар Балвскага муніцыпалітэта Інта Калве з горада-пабраціма Балві (Латвія).

Яркім эпізодам свята стала з’яўленне на сцэне старэйшай жыхаркі Докшыц Ганны Андрэеўны Карачовай. У 92-гадовай жанчыны — 4 дзяцей, 14 унукаў і 25 праўнукаў!

— Я хадзіла ў школу ў лапцях, — прыгадала старажылка. — А цяпер радуюся жыццю. Усе мае ўнукі і праўнукі выхаваныя, добрыя, не забываюць мяне. Як з’ехаліся на мой юбілей, ажно 15 легкавых машын! Не тое што ў доме, у агародзе стала цесна!..

Ну а самым юным жыхаром Докшыц пакуль што запісана Ксенія Малюжанец, якая нарадзілася 12 верасня. На сцэне віталі яе маладых бацькоў — Міхаіла і Вікторыю. Усяго ж сёлета ў горадзе з’явілася на свет 71 немаўля.

Асабліва ж прыцягвалі да сябе народ падворкі. Кожны сельскі Савет пастараўся, каб вылучыцца — і цудоўнымі мастацкімі нумарамі, і арыгінальным афармленнем. Тумілавічы, напрыклад, разбілі ў парку цэлую сялянскую сядзібу, дзе дымілася печ, а баба прала кужаль. Сталы гнуліся ад кулінарных вырабаў і дароў восені: журавін, яблыкаў, мёду, гародніны. Госці каштавалі,  і мала хто ўтрымаўся, каб чаго-небудзь не прыкупіць. Ну а падарункам да свята стала адкрыццё прыватнага магазіна «Умелец», дзе ў дзвюх прасторных гандлёвых залах размясціліся будаўнічыя матэрыялы. Дарэчы, гэта не адзіная новабудоўля. У Бягомлі адчыніла дзверы крама «Дары прыроды», а ў Докшыцах і аграгарадку Таргуны здадзены адпаведна 48- і 8-кватэрныя жылыя дамы. У райцэнтры практычна гатовы спартыўна-аздараўленчы комплекс з плавацельным басейнам, зараз праходзіць наладка тэхналагічнага абсталявання.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter