Калі паступаць у БДУIР, дык па-новаму

У БДУІР ужо гавораць пра навінкі ўступнай кампаніі 2014 года

За акном яшчэ лістапад, а ў БДУІР ужо гавораць пра навінкі ўступнай кампаніі-2014, якая пашырыць магчымасці абітурыента, зрабіўшы максімальна даступнымі для яго шматлікія рэсурсы ВНУ.

Як распавядае рэктар універсітэта Міхаіл Батура, зарэгістраваны на сайце «Электронны абітурыент БДУІР» малады чалавек зможа атрымліваць пашыраную інфармацыю і ўдзельнічаць у спецыяльна падрыхтаваных для яго праектах ВНУ. Гэта курсы падрыхтоўкі да ЦТ (васьмі-, шасці-, чатырохмесячныя і кароткатэрміновыя перад ЦТ), алімпіяды па матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы, радыётэхніцы, on-line-канферэнцыі. На сайце з’явіцца шэраг новых рубрык, у прыватнасці такія, якія даюць магчымасць прайсці прафарыентацыйнае тэсціраванне на схільнасць да абранай спецыяльнасці, даведацца аб паспяховых студэнтах, выкладчыках і выпускніках БДУІР, пазнаёміцца з асаблівасцямі навучання ў ВНУ, сістэме 4+2, даведацца аб студэнцкім жыцці ў БДУІР. Хлопцы і дзяўчаты таксама змогуць задаць пытанні аб сваёй будучай спецыяльнасці загадчыку абранай кафедры, адказнаму сакратару прыёмнай камісіі, дэкану факультэта.

Тыя, хто стане лепшым па выніках конкурсу «Хачу стаць студэнтам БДУІР», які ўжо стартаваў на сайце «Электронны абітурыент БДУІР» і будзе доўжыцца па 26 сакавіка 2014-га, атрымаюць каштоўныя падарункі — планшэты, тэлефоны, электронныя кнігі. А іншагароднія пераможцы пры паступленні ў БДУІР атрымаюць перавагу пры засяленні ў інтэрнат.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter