Калі ў душы вясна

Красавік — месяц асаблівы. Ён звязаны з Чарнобылем

Красавік — месяц асаблівы. Ён звязаны з Чарнобылем. Час, кажуць, лечыць. Сапраўды, так і ёсць. Прайшло ўжо амаль трыццаць гадоў, як узарваўся злашчасны рэактар непадалёк ад украінскага гарадка Прыпяць і накрыў небяспечным воблакам амаль усю Беларусь. Без наступстваў ад тэхнагеннай катастрофы, а дакладней, ад радыяцыі, не абышлося. І мы па-ранейшаму смуткуем па загінулых тады, у красавіку 86-га, па тых, хто да канца быў верны свайму прафесійнаму абавязку. Не маем права забываць  і пра тых, каго хвароба спасцігла праз гады пасля Чарнобыля. 

Але жыццё наладзілася насуперак горшым асцярогам. Людзі асвоіліся на іншых, “чыстых” месцах, набылі свой дом, адчулі, што дзяржава не пакінула іх у бядзе. А з часам і “брудныя” землі сталі чысцейшыя: прайшоў перыяд паўраспаду радыеактыўных часціц, якія выпалі з чарнобыльскіх хмар. 

Час лечыць — гэта адчуваецца ў душы. Хоць ёю адчуваем, што ёсць лінія адчужэння, якую нельга пераступаць. Бо засталіся, і яшчэ надоўга, тэрыторыі, куды ўваход чалавеку строга забаронены. Такая, на жаль, рэальнасць пасля той аварыі.

Родны край заўсёды блізкі тым, хто жыве тут здаўна. Але Беларусь спагадлівая да гасцей. Ці  да тых, хто вымушаны шукаць спакой у іншай краіне. 

У Беларусі не такія даўнія традыцыі прадастаўлення прыстанішча. Але на фоне цяперашніх  крызісаў многія грамадзяне актыўна выступаюць за тое, каб з гатоўнасцю сустракаць людзей, якія шукаюць абарону, і праяўляць з імі салідарнасць. Гэта заслугоўвае высокай ацэнкі, бо прадугледжвае наяўнасць шырокага грамадскага кансэнсусу. Але ж калі гаворка ідзе пра тое, каб прадастаўляць людзям прыстанішча па звычайных чалавечых стандартах, то тут патрэбны, натуральна, не проста ложак на адну ноч. Важна  ўсведамляць усе выклікі, якія маюць вынікам узрослую колькасць тых, хто шукае прыстанішча. 

Вось такая адпраўная інфармацыйная пляцоўка для інтэрв’ю ў гэтым нумары часопіса з Прадстаўніком  Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь Жанам Іў Бушардзі. 

Пра рэальную дапамогу бежанцам у Беларусі чытайце ў публікацыі “Без дапамогі ніхто не застанецца”. 

А вось матэрыял “Спадарожнікавая адысея прадаўжаецца” — гэта аповед пра новую нацыянальную касмічную праграму. Адна з мэт праекта — вывад на арбіту другога беларускага спадарожніка. Добрай падмогай у стварэнні гэтага лятальнага апарата сталі напрацоўкі Нацыянальнай акадэміі навук.

А цяпер аповед пра ветэрана, які ў гісторыю ўварваўся ў літаральным сэнсе на “Харлеі”. Менавіта так землякі кажуць пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з Екацерынбурга Дзмітрыя Суворава. 

Як вядома, матацыкл “Харлей-Дэвідсан” — герой многіх заліхвацкіх фільмаў, але фору ўсім амерыканскім баевікам дасць ваенная гісторыя чырвонаармейца-матацыкліста Дзімы Суворава. Кінагероем баец не стаў, але на карціну трапіў. Фігуру матацыкліста, адлюстраванага на вядомым манументальным палатне Валянціна Волкава “Мінск 3 ліпеня 1944 года”, свердлаўчане-землякі з нядаўніх пор вывучаюць пільна. Бо праз 70 гадоў пасля вызвалення сталіцы Беларусі выявіліся цікавыя дэталі: прататыпам аднаго з герояў гэтага палатна, якое стала для мінчан сімвалам Перамогі, з’яўляецца чырвонаармеец Дзмітрый Сувораў.

Пра падрабязнасці гэтай гісторыі можна даведацца з публікацыі “Сувораў на “Харлеі”. 

Што цікавае  з культурнай сферы прадстаўлена ў часопісе? Вялікі тэатр Беларусі не перастае здзіўляць. На гэты раз операй “Царская нявеста” Мікалая Рымскага-Корсакава. На гэту, як сцвярджаюць музыказнаўцы, пярліну опернага рэпертуару замахнуўся галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. Гэта не першая яго работа з операй. Але ў  Мінску “Царская нявеста”, паводле слоў рэжысёра, зусім іншы спектакль, больш дынамічны і выразны. Мінскую “Царскую нявесту”  глядзела  Валянціна Ждановіч і сваё меркаванне прадставіла ў аглядзе “Магутна, пранікнёна, душэўна”. 

Што яшчэ пра культуру? Некаторыя лічаць, што беларускі жывапіс стрыманы. А вось мастак Міхаіл Бушчык сцвярджае і ў сваіх работах паказвае, што сапраўднае мастацтва можа быць святочным, яркім, узвышаным. Чытайце артыкул “Мастак, які піша эмоцыямі”. І калі ёсць магчымасць, глядзіце работы Мікалая Бушчыка. Яны, без перабольшання, жыццесцвярджальныя.

Віктар Харкоў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?


Новости
Все новости