Калі да пары,а калі — наадварот

 Падчас знаёмства са шматлікімі абрадавымі кантэкстамі ўжывання тых ці іншых лікаў або якой-небудзь колькасці выкарыстаных атрыбутаў ці выкананых дзеянняў складваецца ўражанне, што асноўны водападзел праходзіць па мяжы цотнасці і няцотнасці. Гэты падзел мае абсалютны характар і ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека. Напрыклад, парныя структуры былі найбольш характэрны для сельскагаспадарчай дзейнасці: вясной сеялі, восенню збіралі ўраджай, бульбу скародзілі спачатку ўпоперак, затым уздоўж, “паганяць” яе таксама трэба было двойчы на сезон.

Падчас знаёмства са шматлікімі абрадавымі кантэкстамі ўжывання тых ці іншых лікаў або якой-небудзь колькасці выкарыстаных атрыбутаў ці выкананых дзеянняў складваецца ўражанне, што асноўны водападзел праходзіць па мяжы цотнасці і няцотнасці. Гэты падзел мае абсалютны характар і ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека. Напрыклад, парныя структуры былі найбольш характэрны для сельскагаспадарчай дзейнасці: вясной сеялі, восенню збіралі ўраджай, бульбу скародзілі спачатку ўпоперак, затым уздоўж, “паганяць” яе таксама трэба было двойчы на сезон. Узгадаем яшчэ некалькі абрадавых і пазаабрадавых сітуацый, у якіх перадумовы або атрыманы вынік класіфікаваўся ў залежнасці ад праяўленай цотнасці або няцотнасці.

Калі па якой-небудзь прычыне на момант святкавання вяселля бацькі жаніха ці нявесты не ўтвараюць пару (скасавалі шлюб або нехта з іх памёр), то той з іх, хто застаўся з дзецьмі, не мае права праводзіць маладых да вянца і сустракаць іх пасля вянчання. У дадзеным выпадку ў сілу ўступаў прынцып народнай культуры “падобнае выклікае падобнае”, на падставе якога лічылася, што нешчаслівая доля бацькоў будзе пераадрасавана дзецям, якія ўступаюць у шлюб. Робім невялікае прамежкавае падсумаванне: бацькі, якія жывуць не ў пары, выключаюцца з усіх абрадавых кантэкстаў шматдзённай вясельнай дзеі. Для таго каб маладыя жылі ў пары, іх павінна была адпраўляць толькі пара бацькоў. У такім выпадку ролю фізічных, родных бацькоў выконвалі пасажоныя бацькі (ні ў якім разе не хросныя — яны абавязкова павінны быць побач з маладымі ў храме падчас вянчання). Імі маглі быць вашы блізкія ці далёкія сваякі, суседзі або аднавяскоўцы, але яны павінны быць шчаслівай сямейнай парай, мець сваіх дзяцей. Сімволіка цотнасці дамінавала ў цэлым шэрагу ключавых вясельных момантаў.

Побач з парай маладых на працягу ўсяго вяселля павінна знаходзіцца пара іх самых блізкіх сяброў — шафер і шаферка.

Дынаміку вясельнай дзеі падтрымлівала пара — двое сватоў (муж і жонка) (у больш позняй традыцыі іх магло быць чатыры пары — па дзве з кожнага боку).

Абавязковымі вясельнымі чынамі з’яўляюцца хросныя бацькі (па некаторых прычынах яны не маглі выконваць ролю сватоў). Яны таксама павінны сядзець толькі парай.

У даўнія часы верхні ярус вясельнага каравая, які сімвалізаваў заручаную пару, замыкала кампазіцыя з дзвюх “шышачак” (галінкі грушы, абгорнутыя каравайным цестам); у больш позні час іх месца занялі выявы дзвюх птушак — галубоў, дзюбачкі якіх краналіся адна адной. Яшчэ больш познім варыянтам-адгалоскам гэтай сімволікі стала ўпрыгожванне першай машыны вясельнага картэжа двума кольцамі-”пярсцёнкамі”, якія ўтваралі “васьмёрку” — знакавую выяву бясконцасці, узаемаспалучанасці, паяднання двух родаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter