Калі да пары, а калі — наадварот

Паспрабуем патлумачыць сітуацыі, з якімі даводзіцца раз-пораз сутыкацца ў жыцці.

Паспрабуем патлумачыць сітуацыі, з якімі даводзіцца раз-пораз сутыкацца ў жыцці.

Прыклад 1. Каго і ў якой колькасці неабходна запрасіць на памінальную вячэру на дзевяты дзень пасля смерці чалавека? Гэта спецыяльны стол падзякі ўсім тым, хто дапамагаў выканаць асноўныя абрадавыя дзеянні. Таму на яго запрашаюць толькі 9 чалавек: тых, хто мыў нябожчыка (3); тых, хто рабіў труну (3); тых, хто капаў магілу (3). Прыклад 2. На Віцебшчыне, у Верхнядзвінскім раёне, да нашага часу існуе звычай: чаркі на памінальны стол не ставяць, іх на сподачку вакол стала абносіць гаспадар. Якім чынам выконваецца гэты рытуал? Гаспадар (а калі паміраў ён сам, то яго браты) ставіў на сподак чатыры чаркі (для жывых) і тройчы (ушаноўваючы нябожчыка) па сонцы рабіў абход вакол стала наступным чынам: ён наліваў у чаркі гарэлку, чатыры чалавекі бралі іх са сподачка і выпівалі. Гаспадар зноў наліваў гарэлку ў тыя ж чаркі і падыходзіў да наступных чатырох чалавек. Тыя выпівалі і ставілі чаркі назад. На працягу жалобнай вячэры гаспадар тройчы абыходзіў стол. Прыклад 3. Набліжаюцца восеньскія Дзяды. Галоўнай падзеяй абраду ўшанавання продкаў павінен быць жалобны стол, які накрываюць дома ў адпаведнасці са строгімі канонамі традыцыі. Пры гэтым абавязкова трэба накрыць стол так, каб на ім стаяла няцотная колькасць страў (7—9—11—13—15—17 і нават 19) — знак ушанавання памерлых. Але ў сувязі з тым што памінаць будуць жывыя, то на стале павінны быць атрыбуты парнасці. Продкі пакінулі нам у спадчыну арыгінальнае выйсце з гэтай сітуацыі, прычым яно ляжыць у падсвядомасці і нават сёння карэліруе нашы паводзіны: кожную страву мы падаём на стол у дзвюх талерках. Знойдзена лагічнае вырашэнне праблемы: на стол пададуць 7 страў у 14 талерках.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter